У першым матчы 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі гродзенскі “Нёман” на сваім лёдзе 20 сакавіка пацярпеў паразу ад салігорскага “Шахцёра” – 0:1.
Пры поўнай арэне каманды паказалі на лёдзе баявы хакей, як з небяспечнымі момантамі, так і бойкамі. Надзейна ў варотах дзейнічалі галкіперы каманд, якія не давалі вызначыцца гульцам. Зыход першай сустрэчы паўфіналу паміж камандамі вырашыла адзіная шайба Камбовіча на 45-й хвіліне.
За 1,5 хвіліны да канцы сустрэчы Пушкоў зняў Труса і выпусціў дадатковага гульца, але нават націск і колькасная перавага ў самай канцоўцы сустрэчы не дапамагла гаспадарам адыграцца. У выніку першая перамога за “кратамі”.
“Нёман” – “Шахцёр” – 0: 1 (0: 0, 0: 0, 0: 1)
Шайба: 0: 1 – 44:23 Камбовіч (Дзямкоў)
Лік у серыі (да 4-х перамог): “Нёман” – “Шахцёр” 0:1










