Што падарыць на Новы год і Раство сябрам, блізкім і замежнікам, як арыгінальна ўпрыгожыць ёлку, у чым пайсці на карпаратыў, як пачаць збіраць грошы з Новага года — усё гэта няпростыя пытанні. Разам з крамай «Хата мастака» мы падрыхтавалі чэк-ліст, які дапаможа добра падрыхтавацца да святаў.
1. Арыгінальна ўпрыгожыць елку
Падарункі блізкім традыцыйна кладуцца пад елку, таму і яна павінна быць добра ўпрыгожаная. Апроч кітайскіх гірляндаў выкарыстоўвайце арыгінальныя цацкі ручной працы. Упрыгожванне імі елкі падыме вам настрой, нават калі на вуліцы замест снега ідзе дождж. Акрамя таго вашая елка будзе сапраўды непаўторнай.
2. Знайсці строй на карпаратыў
Не ведаеце ў чым пайсці на карпаратыў, каб уразіць калег? Звярніце ўвагу на адзенне ў нацыянальным стылі. У вышыванцы вы 100% не застанецеся без увагі.
3. Падкласці свінню калегу або начальніку
Калі ўжо ведаем, у чым пайсці на карпаратыў, самы час падумаць пра падарункі калегам і начальніку. Падбярыце свінню — сімвал 2019 года — згодна з прафесіяй або ўніверсальную свінню-кубачак.
4. Арыгінальна накрыць на стол
Падбярыце ільняны абрус на любы густ. На ім вельмі дарэчна будзе глядзецца гліняны посуд, зроблены рукамі беларускіх майстроў.
5. Выбраць падарунак блізкім
Замест доўгіх пажаданняў, у якіх цяжка бывае зарыгінальнічаць, можна падарыць блізкім або сябрам сурвэткі з самымі шчырамі пажаданнямі. І прыгожа, і дома спатрэбіцца.
6. Падабраць карысны падарунак для сябе
Пачаць адкладаць грошы складана, бо ўвесь час нешта ідзе не так і адкласці хоць нешта бывае цяжка. Такое знаёма многім. Можна зрабіць сабе падарунак — скарбонку-саву. Сава, як сімвал мудрасці, дапаможа сабраць грошы на летні адпачынак.
7. Знайсці падарункі на экспарт
Калі сустракаеце Новы год у гасцях у сяброў-замежнікаў, або калі яны прыязджаюць да вас, варта падарыць нейкую драбязу made in Belarus, якая будзе сімвалізаваць нашу краіну.
8. Падарыць цеплыню
Нават нягледзячы на глабальнае пацяпленне сільныя марозы не рэдкасць для Беларусі. Шалік або рукавіцы застаюцца ў спісе папулярных зімовых падарункаў. Калі сярод знаёмых ёсць аматары зімовых шпацыраў з гарбатай, то для іх найлепшым падарункам будзе тэрма-кубак. Таксама можна прыгледзецца да пледаў.
9. Знайсці штосьці для самых маленькіх
Падарыце маленькім беларусам і беларусачкам кашулі-вышыванкі з беларускімі арнаментам.
P. S. І не забудзьце пра анёлкаў!
Напрыклад такіх, як на гэтым фота.
Усё гэта і шмат іншага можна набыць у краме «Хата мастака» па адрасе вул. Савецкая, 13. Прадукцыя выключна беларускай вытворчасці, зробленая рукамі беларусаў для беларусаў. Акрамя таго — вельмі вялікі выбар адзення ў беларускім стылі.
Тэл: 8 029 783-16-34
ООО «Изба художника»
УНП 590 885 161