Карыснае

«Боты не жэняцца, а кліенты думаюць не тое, што мы думалі». Як гродзенцы вучыліся анлайн-прасоўванню

Першы набор AVO-школы па маркетынгу скончыў навучанне 7 лістапада. Удзельнікі курса атрымалі сертыфікаты і карысныя веды па прасоўванню ў сеціве, рэкламе і ўласнай эфектыўнасці. Пра самыя цікавыя моманты навучання і першы досвед выкарыстання новых ведаў трое з іх расказалі Hrodna.life.

«Выдалю робатаў»

Вадзім Вінаградаў працуе вядучым на вяселлях і святах. Для яго старонка ў інстаграме — акно ў свет новых кліентаў. Таму найперш хацеў даведацца аб прасоўванні і рэкламе праз гэту сетку.

Калі пасля першых заняткаў ён пачаў аналізаваць сваю старонку, то зразумеў - шмат што трэба змяняць і выпраўляць.

«Найперш выдаліў робатаў. Бо яны не жэняцца», — жартуе Вадзім. Кажа, раней думаў, што чым больш падпісчыкаў, тым больш эфектыўнай будзе старонка. А зараз стаў сам актыўна падпісвацца на «жывых» людзей. З імі цікавей, чым з робатамі. А павялічваць ахопы навучыўся, калі на занятках разабралі, як працуе таргецінг у прасоўванні пастоў.

«Стаў разбірацца, як працуе маркетынг, што такое мэтавая аўдыторыя, як рабіць маніторынг і аналіз канкурэнтаў. Карацей, змяніў падыход да справы. Стаў больш разборлівым у тым, на што траціць свой час і грошы».

Вядучы школы Сяргей Вялічка распавёў, што на самым першым занятку высвятлялі мэты і чаканні ад навучання. «Вадзім казаў, што хацеў бы працаваць з „дарагімі“ кліентамі. А далей мы разам высветлілі, што трэба шукаць „сваіх“ кліентаў. Не атрымаецца быць добрым для ўсіх. Трэба вызначыць сваю аўдыторыю, разабрацца, што запатрабавана і - удасканальваць сервіс».

«Бывала, забываў, што ў маіх кліентаў дзень народзінаў ці што ад іх вяселля ўжо прайшоў год. Пасля заняткаў па CRM задумаўся, што людзям было б прыемна, каб я іх павіншаваў. Наладзіў сабе напаміналкі ў сістэме. Гэта вельмі важна ў працы з людзьмі. Думаю, ім будзе прыемна».

«Пачну рабіць трансляцыі»

Наста Курман - мэнэджар турыстычнай кампаніі «Дон Кіхот» і зараз будзе займацца прасоўваннем паслугаў фірмы ў сеціве. Да заняткаў яна падыйшла вельмі сур’ёзна. А потым зразумела — можна інакш.

«Мы трымаемся дзелавога стылю. Мы — кампанія, мы маем быць сур’езнымі. Насамрэч, можна і жартаваць. Можна прасцей ставіцца да ўсяго і не баяцца быць больш яркімі».

Наста кажа, што проста брала карткі і малявала сабе, што можа атрымацца. А сустрэчы ўшколе дапамагалі скіроўваць веды у патрэбнае русла. «На першым жа занятку адзначыла, што калі нават проста мяняць месцамі блокі на сайце, то гэта дапаможа наведвальнікам. Яны пабачаць на звыклым месцы новую інфармацыю».

Таксама Наста вырашыла пастрабаваць працаваць з відэа. «З'явілася ідэя рабіць прамыя трансляцыі і адказваць на пытанні нашых кліентаў. Па страхоўках, па бязвізу. Проста размаўляць з людзьмі».

Сяргей Вялічка згодны. Прыярытэты ў людзей змяняюцца і праца ў лічбавай прасторы таксама мае змяняцца. Зрабіць «ваў» можна з вельмі простых рэчаў. А ідэй удзельнікі заняткаў накідалі столькі, што толькі паспявай выкарыстоўваць.

«Нарэшце разабралася з працоўным днём»

Сяргей распавёў, што «школьнікі» не толькі працавалі разам. «Мы трохі адыходзілі ад тэмаў маркетынгу і разбіраліся з ўласнай арганізацыяй працы і адпачынку. Аднаго разу зрабілі дзень рэлаксу. Многія кіраўнікі і бізнесмены робяць такую памылку — працуюць без перапынкаў, а потым шукаюць трэнераў ці псіхолагаў, каб вывелі каманду са стрэсу. Трэба проста умець спыніцца і даць сабе адпачыць. Можна завесці ў кампаніі традыцыю на сумесны тайм-рэлакс. Гэта як традыцыі ў сям'і - душэўна, цёпла і прывабна. Не трэба замыкаць сябе толькі на бізнес».

Гэта частка курса аказалася асабліва карыснай для Марыі Кучмэйна, маркетолага з Hrodna.life. «Нарэшце разабралася са сваім працоўным днем. Аказалася, што вялікая частка працы, каторая займала шмат часу, адносілася да катэгорыі „не патрэбна і не важна“. Матрыца Эйзенхаўэра дапамагла раставіць прыярытэты».

Таксама Марыя казала, што навучанне разам з людзьмі з бізнесу было вельмі карысным: «Мая задача — працаваць з бізнесам і мы звычайна па розныя бакі барыкад. А тут аказаліся разам і гэта было вельмі цікава і пазнавальна. Я думала, што яны думаюць інакш. Напэўна, перабудую свае падыходы, бо зараз лепш разумею, што хочуць атрымаць рэкламадаўцы».

Вучыцца, каб працаваць у кайф

Навучальны курс школы AVO разлічаны на 8 заняткаў па 2 на тыдзень. У вольныя дні ўдзельнікі маглі паспрабаваць прымяніць новыя веды на практыцы. «Мы вучыліся выкарыстоўваць інфармацыю адразу на поўную катушку. А самае галоўнае, правільна структураваць веды і нарэшце пачынаць працаваць з лёгкасцю і ў кайф».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024