Вазочнік з Ліды Аляксандр Аўдзевіч працягнуў кругасветку: цяпер накіроўваецца ва Украіну

Вазочнік з Ліды Аляксандр Аўдзевіч у 2021 годзе праехаў на хэнд-байку праз Грузію, Турцыю, Грэцыю і Італію. Потым некалькі месяцаў жыў на Канарскіх выспах. Зараз ён зноў падарожнічае і накіроўваецца ва Украіну. Hrodna.life даведаўся, дзе Аляксандр зараз і якія ў яго далейшыя планы.

Аляксандр Аўдзевіч у Парыжы. Крыніца: Facebook Аляксандра

Аляксандр жыў на выспе Тэнэрыфе і варыў каву на пляжы. Пакінуў востраў ён у красавіку 2022 года. Зараз праз Іспанію, Францыю, Бельгію, Нідэрланды, Германію і Польшчу плануе даехаць да Украіны.

«Вырашыў сабрацца, зрабіць рух па Еўропе. Даехаць да Украіны на сваім веласе. Магчыма, гэта будзе мець нейкі сур’ёзны меседж. Не было чагосці такога, што казала мне, што трэба з’язджаць», — сказаў Hrodna.life Аляксандр Аўдзевіч.

Аляксандр плануе прыехаць у Львоў. Гэта ідэя з’явілася ў яго, калі ён ужо выправіўся ў падарожжа. Калі Аляксандр туды даедзе, не ведае і ён сам. Маўляў, усё можа змяніцца па дарозе.

«Гэта нейкі віток майго падарожжа. Мне ўвогуле цікава зрабіць трып вакол усяго свету. Але калі да гэтага моманту скончыцца вайна, можа стане больш вольная Беларусь, то з’явіцца і другі напрамак», — сказаў Аляксандр.

Быў план ехаць і рабіць кавапойнты для дапамогі ЗСУ

«У мяне быў план спачатку ехаць і рабіць кавапойнты, праз якія можна было б дапамагчы ЗСУ [Узброеным сілам Украіны — Hrodna.life]. Варыць каву ў цікавых месцах Еўропы. Але мне вельмі цяжка везці гэты кававы скарб — кавамолку і іншыя прылады».

Аляксандр Аўдзевіч у Парыжы. Крыніца: Facebook Аляксандра

Па дарозе Аляксандр зразумеў, што не здолее везці такі груз. Таму свой «альтэрнатыўны скарб» даслаў сябрам у Польшчу. «Калі даеду да Берліна, то можа сябры прывязуць, калі буду ехаць дзе бліжэй».

Такім чынам Аляксандр хоча зрабіць некалькі кавапойнтаў у еўрапейскіх гарадах. Каб зрабіць невялікую франшызу і прадставіць людзей з інваліднасцю. «Бо мне падаецца, гэта добры кейс інклюзіўнага бізнесу і інклюзіўнага барыста. Тое, што рабіў у Беларусі, можна зрабіць, толькі больш цікавае і са зручным абсталяваннем».

Планаваў адкрыць кавярню і дом адпачынку для вазочнікаў з Беларусі

На Тэнэрыфе Аляксандр спачатку планаваў адкрыць кавярню і дом адпачынку для вазочнікаў з Беларусі. Каб яны мелі магчымасць прыязджаць на Канары, бясплатна жыць, працаваць, калі захочуць не вяртацца ў Беларусь, «пакуль яна не стане рэальна свабоднай», казаў Аляксандр у лютым 2022 года.

Аляксандр Аўдзевіч на сваім хэнд-байку.

Чытайце таксама: «У Беларусі было цяжка маўчаць». Як вазочнік Саша Аўдзевіч з Ліды пераехаў на Канары і хоча адкрыць там інклюзіўны бізнес

У Аляксандра не атрымалася гэта зрабіць. «Я ўпёрся ў закон. Пачаў рабіць дакументы, разбірацца з падаткамі і ў мяне скончылася віза, бо шмат дзён падарожнічаў. Мне сказалі: толькі калі бежанства альбо від на жыхарства рабіць. Але гэта можа заняць паўгода ці больш, бо шмат людзей падаюцца на бежанства»

Таму Аляксандр вырашыў яшчэ падарожнічаць і зрабіць усе дакументы ў Польшчы з меншымі выдаткамі. «Калі я ў Польшчы зраблю гэтыя дакументы, то ўсё роўна змагу па ўсёй Еўропе гэтым легальна займацца».

У 2018 годзе Аўдзевіч заснаваў «Школу інклюзіўнага барыста», у 2020-м у Мінску пачала працу кавярня «Інклюзіўны барыста», дзе працуюць людзі з інваліднасцю, потым яшчэ адна. У Беларусі працуе ўжо пяць такіх устаноў. Таксама ў 2018 Аўдзевіч прыдумаў дабрачынны стартап «Две палоскі»: грошы ад продажу лідскіх кедаў павінны былі ісці на дапамогу людзям з інваліднасцю і пажылым людзям. У 2019 па ініцыятыве Сашы Аўдзевіча ў Лідзе адкрылася першая ў Беларусі інклюзіўная крос-фіт зала.

Па дарозе захварэў на вірус і мог памерці

Падчас падарожжа Аляксандр патрапіў у французскі шпіталь: захварэў на вірус, які мог яго забіць.

«Я інвалід-вазочнік. У мяне ёсць патрэбы ў спецыяльных прафілактычных дзеяннях. А калі я спаў у намёце, то гэта няпроста рабіць. І я заразіўся вірусам, вельмі дрэнным. У шпіталь мяне забралі з горада Пуацье і гэта было сваечасова. Калі б я пачакаў яшчэ пару дзён, то гэта было б, верагодна, смяротна», — распавёў Аляксандр.

Аляксандр Аўдзевіч у французкім шпіталі. Крыніца: Facebook Аляксандра.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024