Горад

Інвестыцыя акупіцца за пяць гадоў: як гродзенцы зарабляюць на турыстах па $ 1000 у месяц

Турысты, якія прыязджаюць у Гродна, скардзяцца на высокія цэны на пасутачную арэнду жытла. Самі гродзенцы бачаць у гэтым перспектыву для інвестыцый. Як выраслі турыстычныя плыні і як яны паўплывалі на цэны ў горадзе, разабралася «Наша Ніва».

Група турыстаў у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Турысты вымушаны здымаць кватэры ў «спальніках»

Цана за арэнду кватэры ў выхадныя дні ў цэнтры горада — ад 160 рублёў за ноч. У спальным раёне спыніцца танней: цэны пачынаюцца ад 120−140 рублёў за адну ці дзве асобы. У працоўныя дні цана ніжэй — 80−100 рублёў за кватэры з годным рамонтам. У буднія дні часцей за ўсё засяляюцца камандзіровачныя. Турысты прыязджаюць на выхадныя.

Цана арэнды кватэры ў Гродне. Скрыншот «Наша ніва»

«Ад таго, што цэны на арэнду жытла ў цэнтры вельмі высокія, частка турыстаў вымушаная размяшчацца ў спальных раёнах. Прычым нават у самых аддаленых, дзе да цэнтра рэальна далёка. Але розніца ў 100−150 рублёў за суткі пражывання для многіх істотная, таму турысты спыняюцца ў „спальніках“», — сказаў сураўмоўца «Нашай Нівы».

На выхадныя цана можа вырасці ў два разы

Некаторыя гаспадары здаюць кватэру мінімум на дзве ночы. На меншы перыяд гаспадары кватэру не здаюць. Адзін з самых танных варыянтаў у сайце kufar.by — 200 рублёў у выхадныя дні. Напрыклад, кватэра на вуліцы Кірава каштуе 320 рублёў. Двухпакаёвую кватэру з відам на драматычны тэатр і іншыя славутасці можна арэндаваць з 140 рублёў з панядзелка па чацвер і за 160 рублёў у суботу і нядзелю. На адзін дзень зняць кватэру нельга, а калі заехаць у пятніцу, то трэба заязджаць адразу на тры дні.

Цана арэнды кватэры ў Гродне. Скрыншот «Наша ніва»

Ёсць варыянты, калі за аднапакаёвую кватэру ў цэнтры хочуць 140 рублёў у буднія дні, а за ноч з суботы на нядзелю — 300 рублёў. За два выхадныя дні гэтую кватэру могуць здаць за 425 рублёў.

Уласнікі кватэр зарабляюць не менш за $ 1000

Гродзенцы, з якімі пагаварыла «Наша Ніва», задаволеныя тым, што кватэры здаюцца па высокіх цэнах. Да таго ж летам кватэры занятыя не менш, як 20 сутак на месяц. «Нават у самы кепскі месяц са здачы дзвюх кватэр чыстымі выходзіць не менш за $ 1 тыс.», — сказаў суразмоўца «Нашай нівы».

У яго дзве кватэры — адна знаходзіцца ў спальным раёне, а другая каля гістарычнага цэнтра. Паводле яго словаў, у спальным раёне спыняюцца тыя, хто прыехаў у камандзіроўку, а кватэра каля цэнтра больш цікавіць турыстаў. За ноч турысты гатовыя заплаціць 200 — 250 рублёў.

Новая кватэра цалкам акупіцца за пяць гадоў

«Цяпер у нас ёсць кватэра ў адным са спальных раёнаў горада, яна даволі добра здаецца, у тым ліку і турыстам. Хоць праз аддаленасць да цэнтра даводзіцца браць не больш за 130−150 рублёў за суткі. У цэнтры цэны зусім іншыя, таму шукаем кватэру ў гістарычнай частцы горада», — сказаў другі суразмоўца «Нашай Нівы».

Ён лічыць, што кватэры ў цэнтры Гродна з сённяшнімі цэнамі мусіць цалкам акупіцца за чатыры — пяць гадоў. На яго думку, гэта добрая інвестыцыя, бо «часу адбірае няшмат, а прыбытак годны».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025