Людзі і справы

«Почти русский язык». Рэклама курсаў беларускай мовы абурыла гродзенцаў - спыталі пра яе эксперта

Школа «Территория успеха» ў Гродне прапанавала курсы беларускай мовы. Яе пазіцыянуюць як «почти русский язык, где пишут, как слышат, и не получают за это двойки». Гэта абурыла гродзенцаў, пра што яны напісалі ў сацсетках. Рэдакцыя Hrodna.life папрасіла выкладчыцу беларускай і рускай мовы ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў пракаментаваць аб’яву. Яна, дарэчы, напісана па-руску.

 — Увидите, как выглядит почти русский язык, где пишут, как слышат, и не получают за это двойки. <…> Белорусская орфография, например, строго фонетическая, то есть произношение слов определяет их написание. Это свойство отличает белорусский от двух своих родственников. Также в белорусском много слов, которые были заимствованы из польского, — пішуць на сайце.

Таксама там адзначаюць, што беларуская мова — гэта «Песняры», «Сябры», «Верасы», Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. А тры мовы — беларуская, руская, украінская — вельмі падобныя.

«Территория успеха» называе сябе «сучаснай адукацыйнай прасторай». Тут даюць урокі па школьных прадметах, рыхтуюць да экзаменаў і ЦТ. Ёсць таксама развіваючыя заняткі і «пасляўрочка».

 — Можна меркаваць, што такая пастаноўка пытання — «Увидите, как выглядит почти русский язык, где пишут, как слышат, и не получают за это двойки» — не надта ўдалы жарт. Сур’ёзна да гэтага ставіцца і даваць нейкія навуковыя каментары не мае сэнсу, — распавяла выкладчыца.

Яна ўдакладняе, што гэта можа быць недарэчнай спробай рэкламнага ўздзеяння на аўдыторыю. Такое пазіцыянаванне не робіць мову прасцей і бядней, лічыць яна.

 — Калі ацэньваць тэкст з пункту гледжання камунікатыўнага падыходу, дык абсалютна незразумела, на якую мэтавую аўдыторыю — узрост, сацыяльнае паходжанне, краіна паходжання і т.д. — ён разлічаны.

Пішацца, як чуецца? Не

Што тычыцца прынцыпаў напісання, то мовазнаўцы вылучаюць наступныя, тлумачыць экспертка:

  • фанетычны;
  • марфалагічны;
  • гістарычны / традыцыйны;
  • дыферэнцыйны.

Напісанне слоў у беларускай мове рэгулюецца ўсімі чатырма прынцыпамі напісання. Фанетычны прынцып рэгулюе перш за ўсё напісанне слоў, дзе гукі стаяць у моцнай пазіцыі - чуюцца выразна: Мінск, Лондан, Варшава, Прага, стол, камень, карова, рака і т.д.; Марфалагічны прынцып рэгулюе напісанне слоў незалежна ад пазіцый гукаў: гарадскі, студэнцкі, казахскі, барацьба, просьбіт і т.д.;

Гэта значыць, не заўсёды «пішацца, як чуецца».

Як вучыць беларускую мову?

«Знакомые слова откроются вам с новой стороны: радуга — это вясёлка, она весёлая. Спадабацца — понравиться, нам нравится тот, кто подобен нам! „Непатрэбны“ — значит „ненужный“, что даже более логично, как-то буквальнее, нежели в русском значении „непотребный = плохой“», — пішуць на сайце.

Праграма курса «Беларуская мова з нуля» ўключае ў сябе вывучэнне граматыкі, лексікі, фанетыкі, практыку маўлення, а таксама чытання і пісьма.

Выкладчыца не бярэцца ацаніць метады навучання ў гэтай школе.

 — Паспяховае авалодванне моваю залежыць, сярод іншага, ад таго, якая ў чалавека матывацыя, якія намаганні ён прыкладае, каб ёю авалодаць, якія метады абірае: аўдыяльныя, візуальныя, аўдыявізуальныя, дотыкава-маторныя і т.д. Традыцыйна лічыцца, што комплексны падыход гарантуе найлепшыя вынікі.

Чытайце таксама: Папусціцца — тандэтны цымус. Склалі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце беларускую мову

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025