У Дзень роднай мовы «Мова Нанова» прадстаўляе тэставую версію новай унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы — www.uroki.movananova.by. Унікальнай, бо ўсе матэрыялы аўтарскія, створаныя выкладчыкамі курсаў «Мова Нанова» Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.

— Публікуем першыя 10 урокаў, паступова будзем дадаваць новыя і новыя. Кожны ўрок мае 5 частак: Лексіка, Тэст па лексіцы, Граматыка, Тэст па граматыцы, Цікавінкі. Добра прачытаўшы матэрыялы, мусіце прайсці тэсты без праблем! У кожным тэсце паасобку падлічваецца колькасць правільных адказаў, — піша Глеб Лабадзенка.

Стваральнікі звяртаюць увагу, што гэта дэма-версія платформы. Яны будуць удзячныя першым наведнікам, якія дапамогуць у тэставанні ўрокаў і выяўленні абдруковак, недакладнасцяў і тэхнічных праблем. Дасылайце ўсё заўважанае на movananova.by@gmail.com, можна разам са скрыншотамі. У тым ліку скрыншоты, калі кантэнт выглядае недакладна на экране розных мабільных прыладаў.

Стваральнікі лічаць, што платформа мусіць дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы тысячам людзей.