Гарадзенскія актывісты сустрэліся з чыноўнікамі. На якія пытанні (не)адказалі ўлады

Сустрэча прадстаўнікоў пратэстоўцаў з чыноўнікамі Гродна ў гарвыканкаме пачалася, а 12:00 17 жніўня, яна доўжылася амаль дзве гадзіны. На ёй абмяркоўвалі зварот з патрабаваннямі пратэстоўцаў, перададзены ўладам 15 жніўня. Прадстаўнікі ўладаў фактычна адмовіліся абмяркоўваць патрабаванне актывістаў па сутнасці.

З боку пратэстоўцаў былі сябры аб’яднаных штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы, палітычных партый і прафсаюзаў, прадстаўнікі працоўных. Уладу прадстаўлялі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Гродна Алена Патапава, Ірына Луканская і Лілія Кір'як, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, члены Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч, Алег Раманаў, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў, намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Пазней прыехалі начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі, старшыня абластнога суда Аляксандр Корзун, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун і начальнік абласнога ўпраўлення КДБ Аляксандр Невяроўскі.

Свабоду сходаў гарантавалі, але гэта не дакладна

У звароце, перададзеным уладам 15 жніўня, былі агульнанацыянальныя і мясцовыя патрабаванні. Сярод першых: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітычных зняволеных, адстаўка і арышт кіраўнікоў МУС, у тым ліку АМАП, адстаўка і арышт членаў ЦВК. На сустрэчы ў гарвыканкаме абмеркавалі толькі мясцовыя пытанні.

Прадстаўнікі ўлады апынуліся не супраць стварэння «Савета Народнага Даверу горада Гродна», у які ўвойдуць прадстаўнікі ўладаў і пратэстоўцаў. Ён павінен дапамагчы вырашыць палітычны крызіс на мясцовым узроўні. Але актывісты перакананыя, што да стварэння гэтага савета ўлады павінны выканаць усе астатнія мясцовыя патрабаванні.

Чыноўнікі адсправаздачыліся, што свабоду мірных сходаў яны ўжо гарантавалі: на мітынгах апошніх дзён не было затрыманьняў. Актывісты ж абурыліся, што афіцыйнага рашэння на гэты конт не было.

Што сказалі сілавікі, калі прыехалі

Актывісты спыталі, хто будзе адказваць за затрыманых падчас пратэстаў і збітых у ІЧУ гарадзенцаў. Мечыслаў Гой патлумачыў, што гэтыя пытанні не ў яго кампетэнцыі. Тады актывісты запатрабавалі прысутнасці кіраўнікоў УУС, КДБ і пракуратуры. Пазней яны прыехалі.

Адзін з прадстаўнікоў прадпрыемстваў, якія бастуюць, спытаў, чаму па горадзе ездзілі браняваныя пазадарожнікі з зараджанымі кулямётамі. Начальнік абласнога УУС Вадзім Сіняўскі даў «слова афіцэра», што ў Гродне зараджалі толькі халастыя патроны. «А бронемашыны былі для прыкрыцця баявых групаў». Ён адзначыў, што ў выпадку з наездам спецтэхнікі на машыну з 5-гадовай дзяўчынкай вінаваты быў кіроўца легкавіка.

Начальнік УУС аблвыканкама Вадзім Сіняўскі пайшоў ад пытання Hrodna.life аб тым, калі будуць адменены незаконныя пастановы аб арыштах гарадзенцаў на масавых акцыях. На пытанне аб тым, калі будзе адменена рашэнне аб затрыманні і арышце журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча, Сіняўскі прапанаваў яму звярнуцца асабіста для праверкі абставінаў яго затрымання. «Мы правядзем разбіральніцтва і дыялог. Будзе дадзена адпаведная ацэнка», — сказаў ён.

Адзін з актывістаў спытаў, хто выдаляў назіральнікаў з выбараў. Вадзім Сіняўскі спаслаўся на патрабаванні старшыняў камісіі.

Дыялог не адбыўся

17 жніўня, а 19.00 мінае час, дадзены ўладам на роздумы. Актывісты заклікалі чыноўнікаў вечарам выйсці на плошчу і публічна адказаць, якія з патрабаванняў ўжо выкананы. Тыя хоць і не адмовіліся, але выказвалі меркаванне, што «пяцёра супраць натоўпу» — гэта не размова.

Прадстаўнікі пратэстоўцаў прыйшлі да высновы, што чыноўнікі сыходзяць ад адказаў на прамыя пытанні, і дэманстратыўна пакінулі залу. Удалося абмеркаваць толькі некалькі з патрабаванняў пратестоўцаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025