У Мінску ёсць Зыбіцкая, у Кіеве — «Арэна Сіці». Ці з’явіцца ў Гродне нешта падобнае? У самым цэнтры ёсць адно месца, якое неўзабаве можна будзе назваць самым жывым і тусовачным. Гэта фабрыка «Акцэнт» на Маставой.
За апошнія два гады колькасць гастра-устаноў у Гродне значна вырасла. Толькі ў будынку пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» сёлета з’явіліся два новыя бары: «SVABODA» і «МЯТА». Два гады раней там жа з’явіўся гастра-бар «Werden». А да 2016 года ў будынку «Акцэнта» дзесяцігоддзямі працавала толькі адна «Магнолія».
Як удалося высветліць Hrodna.life, гэта толькі пачатак. Сама вытворчасць пальчатак з будынка ўжо з’ехала: цяпер іх шыюць у будынку фабрыкі «Элод» на скрыжаванні Валковіча і 1 Мая. Праз гэта на Маставой стала значна больш вольных плошчаў для арэнды.
Да канца 2018 года тут павінны адкрыцца яшчэ тры ўстановы, а чацвёртая пакуль у праекце. Усе арандатары — гродзенскія фірмы. Такім чынам, праз год тут можа быць не менш за восем (!) забаўляльных устаноў!
Пакуль што вядомыя толькі меркаваныя назвы трох месцаў: паб «Культура», бар «Прахадная» і кавярня «Крафт кава».
У «Акцэнце» расказалі, што ўсе бары жадаюць мець летнія пляцоўкі, аднак пакуль такой магчымасці няма. Акурат зараз ва ўнутраным дворыку вядуцца рамонтныя работы. Ён з часам павінен будзе ператварыцца ва ўтульнае месца, у якім можна будзе пасядзець, як у кавярнях у Заходняй Еўропе.
Пакуль планы па пераўтварэнні «Акцэнта» ў своеасаблівы «забаўляльна-гастранамічны кластар» яшчэ не рэалізаваныя, месцам з самай вялікай канцэнтрацыя забаўляльных устаноў застаецца «База» і прылягаючыя да яе пляцоўкі. Але ў іх ёсць істотны для многіх наведнікаў мінус — яны далёка ад цэнтра горада.
[irp posts="83 305″ name="Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна"]
Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся пачаткова як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага. Да 1880-х яна ператварылася з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць, якая займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Цяпер усе памяшканні там здаюцца ў арэнду.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…