Чарада таямнічых пажараў каштоўных гістарычных будынкаў, якая напаткала Гродзеншчыну, прымушае задумацца аб магутных тэмпах з якімі мы страчваем спадчыну.
Ніжэй няпоўны сумны «рэйтынг» цікавых гістарычных будынкаў Гродзеншчыны, якія пацярпелі ад пажараў на працягу апошніх 10 гадоў і або цалкам страчаныя, або дасюль ляжаць у руінах. Большасць гэтых страт — вынік бюракратызму, абыякавасці і безгаспадарлівасці.
Па нашай інфармацыі, па фактах пажараў на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны ніколі не была ўзбуджана ніводная крымінальная справа.
Былі ўзведзены ў 1923 г. і знаходзіліся на скрыжаванні вуліц Чкалава і Савецкай. Многія гады яны служылі гарадской інфекцыйнай бальніцы, а ў сярэдзіне 1990-х гг. у іх пасяліліся сем'і медыцынскіх работнікаў. За 10 гадоў гэтыя прыстойныя, збудаваныя ў дварковым стылі будынкі змарнавалі, а 7 мая 2007 г. іх нехта падпаліў. Пасля некалькіх гадоў стаяння іх руіны разабралі.
Была, мабыць, самай цікавай аўтэнтычнай старой карчмой на Гродзеншчыне. Тут быў і шынок, і пакоі для прыезджых, і стайня. Адным словам, гатовы музей эпохі ХІХ ст. у цікавым мястэчку. Карчма фігуравала ў складзеным у 1980-х гг. спісе помнікаў Беларусі, а ва ўласна беларускі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей яе не ўключылі.
Карчма згарэла ноччу 15 кастрычніка 2010 г. і пасля была вельмі хутка, літаральна за некалькі дзён, даруйнавана мясцовымі ўладамі.
Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. і на працягу вельмі доўгага часу выконваў функцыі дзіцячага садка. Таямнічы пажар гэтага дома летам 2007 г. скончыўся разбурэнем і ў выніку прывёў да невялікай горадабудаўнічай трагедыі. Да 2013 г. вакол яго знеслі яшчэ тры старадаўнія будынкі, у тым ліку і каштоўную фабрыку алоўкаў, і цяпер на гэтым месцы ўзводзіцца ці то гатэль, ці то нейкае элітнае жытло.
[irp posts="9933″ name="У Гродне пабудуюць чатырохзоркавую гасцініцу"]
Пагарэў 24 верасня 2009 г. у выніку «няспраўнасці газавага балона» і быў цалкам знесены з пабудовай на яго месцы трохпавяховага пенаблокавіка.
Гэты драўляны будынак шыкоўна дамінаваў у канцы вуліцы Бялінскага і быў адным з самых прыкметных на Новым Свеце. У міжваенны час у ім знаходзілася пякарня Любэга ў якой прадавалі смачныя напалеонкі - печыва ў выглядзе капялюша Напалеона.
Гаварылі, што пажар жылога будынка адбыўся ў мэтах вырашэння жытловых праблем. У самым пачатку пажара на яго тушэнне прыехаў тагачасны мэр Гродна.
Проста шыкоўны, бо з’яўляецца пазнейшай копіяй каралеўскіх Лазенак у Варшаве. Старшыня мясцовага калгаса спрабаваў перадаць палац прадпрымальніку за невялікія грошы, але ледзь не трапіў за тое на лаву падсудных. У выніку 18 мая 2012 г. безгаспадарчы будынак вельмі моцна пагарэў. Стаіць нікому не патрэбны і ад разбурэння яго ратуе толькі занесенасць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны і занадта шыкоўны выгляд.
Была ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і знаходзілася ў даволі добрым стане, але гэта яе не выратавала. Яна амаль дашчэнту згарэла 8 мая 2012 г. Ад зачыненай, з зашклёнымі вокнамі і пад добрым дахам сядзібы засталіся толькі парэшткі цудоўных печак ХІХ ст., каля якіх некалі грэліся прадстаўнікі слаўнага ірландскага роду О’Руркаў. За ўчыненне пажару або халатнасць у дачыненні да гэтай сядзібы аніхто не пацярпеў.
Самая старая гродзенская школа, якая з’яўляецца вельмі цікавым архітэктурным аб’ектам, але не ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, крыху пагарэла 18 красавіка 2017 г. Будынак пацярпеў не асабліва моцна, але дапаможную школу, якая тут месцілася, перанеслі ў школу для дзяцей з аслабленым зрокам па вуліцы Дзяржынскага.
Ёсць інфармацыя, што ўлады ўсур'ёз разглядаюць перспектыву пакінуць дапаможную школу ў будынку для сляпых дзяцей. Тады стары драўляны будынак на Лермантава можна будзе лёгка зруйнаваць і прадаць шыкоўны кавалак зямлі амаль у самым цэнтры горада чарговаму інвестару. Хаця, у старым будынку можна адчыніць, напрыклад, цудоўны хостэл для непераборлівых турыстаў. Усе ўмовы ёсць.
[irp posts="6375″ name=""Усэмка" на Базыліянскай: школа, якая памятае страшныя часы"]
Моцна пагарэў 21 мая 2017 г. Гісторыю яго раскрадання ў прэсе расказвалі шмат разоў. Сёння, здаецца, кожнаму відавочна, што будынак падпалілі. Уся гісторыя піўзавода апошніх дзесяці гадоў - нейкая карупцыйная муць, закручаная на безгаспадарлівасці і бюракратызме.
[irp posts="22 839″ name="Пажар на гродзенскім піўзаводзе: сумны канец слаўнай гісторыі?"]
Дашчэнту згарэў 6 чэрвеня 2017 г. Гэта бяда нацыянальнага маштаба і тыя адказныя людзі, што на сваёй тэрыторыі «не выявілі» і не ўзялі пад ахову святыню 1726 года пабудовы, павінны сядзець у турме.
Але з папаўненнем спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей новымі аб’ектамі ў Беларусі і асабліва ў Гродзенскай вобласці вельмі вялікая праблема. Чыноўнікі не вельмі хочуць ствараць для сябе дадатковыя праблемы ўзяццем пад ахову «новых» старых будынкаў і пад рознымі нагодамі адкідваюць прапановы грамадскасці.
Так, за апошнія пяць гадоў у Гродне былі ўключаны ў спіс каштоўнасцей толькі будынкі Станіславоўскай кафлярні, а вось адмову атрымалі дзясяткі прапаноў, у тым ліку шматлікія драўляныя будынкі, а таксама старажытныя Фарныя могілкі.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…