Паводле дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, за перыяд з 1 студзеня па 14 траўня 2019 года ў Гродне (Ласосна, Баранавічы, Зарыца, Пагараны, Фабрычны) было прададзена 30 дамоў, з якіх палова — дамы двухтысячных гадоў пабудовы.
Самыя запатрабаваныя невялікія дамы — плошчай да 100 кв.м. Такіх прададзена 17.
Жылых дамоў плошчай ад 100 кв.м. да 200 кв. было прададзена 7 і крыху менш было прададзена жылых дамоў плошчай ад 200 кв.м. да 300 кв.м. — 6.
З ліку вялікіх дамоў плошчай звыш 300 кв. м. не зафіксавана ні адной здзелкі.
Самая высокая цана «квадрата» — 748 долараў ЗША.
Самымі актыўнымі месяцамі для продажу дамоў у гэтым годзе быў красавік (8 здзелак), у студзені і лютым — па 7 здзелак, у сакавіку — 6, г. зн. штомесяц здзяйсняецца прыкладна роўная колькасць здзелак. У гэтым годзе фактар сезоннасці адсутнічае.
У Каробчыцах было прададзена ўсяго 2 дамы. Абодва дамы ў дыяпазоне плошчаў ад 100 да 200 кв.м. Максімальная цана за «квадрат» — 574 долары ЗША.
Рыелтары Ніна Пыльская, Уладзімір Пыльскі, ООО «Магазин недвижимости»
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…