«Героем сябе не адчуваю». Афіцыянт уратаваў гродзенца, што збіраўся скочыць з даху універмага

21-гадовы Глеб сябе героем не лічыць, але дзякуючы яго дзеянням раніцай 13 мая ўдалося выратаваць хлопца ад скачка з даху ўнівермага.

Глеб вучыцца ў Медыцынскім універсітэце і працуе афіцыянтам у кафэ «Крыша мира». У той момант, калі хлопец пералез агароджу і збіраўся скочыць, Глеб не разгубіўся і распачаў спробы па выратаванні чалавека.

«У такой сітуацыі ўпершыню апынуўся. Героем сябе не адчуваю. Я зрабіў тое, што павінен быў зрабіць кожны, — распавядае Глеб. — Тое, што атрымалася ў мяне дапамагчы чалавеку, я вельмі рады гэтаму. А калі б не атрымалася, была б іншая гісторыя. Я проста першы там апынуўся і за сябе не баяўся, галоўнае было дапамагчы «.

Глеб распавядае, што адлегласць да хлопца было вялікая і яму давялося акуратна дробненькія крокамі падбірацца.

«Я пералез агароджу і пачаў падыходзіць да хлопца, а ён тым часам пачаў аддаляцца ад мяне. Ўвесь час глядзеў на мяне і таму я не мог да яго блізка падысці. Хлопец нічога не казаў. У адзін момант, калі было максімальнае напружанне ён пачаў панікаваць і я разумеў, што трэба дзейнічаць. Калі ён адвярнуўся, я падбег да яго і зрабіў захоп», — дадаў Глеб.

Калі афіцыянт затрымаў хлопца, да яго падбег заснавальнік кафэ «Крыша мира» Станіслаў Сідараў і дапамагаў ўтрымліваць, каб той не вырваўся.

«Я стаў шукаць спосаб, каб пералезці агароджу і дапамагчы чалавеку, — распавядае Станіслаў. — Глеб апынуўся першым і здолеў схапіць хлопца, і мне заставалася толькі дапамагчы. Малады чалавек, які збіраўся скакаць, быў цвярозы. Адзінае, што ён сказаў, гэта тое, каб яго не прыціскаць, бо яму было цяжка дыхаць. Словы былі адэкватныя. Мне здаецца, ён быў у стрэсавым стане. Што тычыцца Глеба, ён правільны чалавек і добры супрацоўнік. Яму трэба выпісаць прэмію і павесіць яго партрэт на дошку гонару».

Заснавальнік ўстановы распавядае, што на назіральнай пляцоўцы трэба яшчэ пашукаць месца, каб спакойна можна было пералезці агароджу. Ён адзначае, што з ходу чалавек не знойдзе такое месца. Здарэнне на назіральнай пляцоўцы адбылося ўпершыню за два гады працы. У вячэрні час на пляцоўцы працуе адміністратар, у дзённы вядзецца відэаназіранне.


У міліцыі расказалі, што спробу скочыць з даху прадпрыняў студэнт аднаго з гродзенскіх універсітэтаў. Малады чалавек 2000 года нараджэння. Ён дастаўлены для абследавання ў спецыялізаваную медыцынскую ўстанову. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025