Пачаўся адвэнт — традыцыйны час чакання Калядаў. У апошнія гады ўсё больш моднымі робяцца адвэнт-календары. Звычайна гэта каробачкі з 24 акенцамі - па адным на кожны дзень. За кожным — нейкі сюрпрыз. Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала для нашых чытачоў па ўсім свеце адымысловы Гродзенскі адвэнт-каляндар.
Кожны дзень, пачынаючы з 1 снежня, у яго акенцах будуць з’яўляцца розныя гродзенскія асаблівасці. Гэта можа быць нейкая адметная гродзенская рэч з гісторыяй, парада або ідэя як правесці дзень ці што зрабіць. Каляндар будзе штодзённа абнаўляцца на сайце, а таксама змест яго «акенцаў» можна будзе кожны дзень бачыць у нашых каналах у Instagram і Telegram.
Падзяліцеся нашым календаром з блізкімі, але толькі калі гэта бяспечна!