Падказваем, чаму цікаваму і карыснаму можна навучыцца на гэтым тыдні.
Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Хочаце пазнаёміцца з асноўнымі экалагічнымі праблемамі Гродна і Беларусі? Вы жадаеце развіваць экалагічны рух на Гродзеншчыне? Тады вам у ЭкаСтудыю!
Тэма на 28 лістапада: Вітаміны і мінералы
Час: па панядзелкам, 17.00−18.00
Месца: Ціміразева 10.1−31 — першы дзень
Уваход вольны.
Ці ведаеце вы, якая роля харчавання ў стане здароўя чалавека? Якія фактары ўплываюць на «правільнае харчаванне»? І якія складнікі такога харчавання? Як дапамагчы сабе і сваёй сям'і быць здаровымі і бадзёрымі выкарыстоўваючы тыя прадукты, што даступныя?
Даведацца адказы на ўсе пытанні аб здаровым харчаванні вы зможаце падчас «Карыснай Сустрэчы» з кансультантам па збалансаваным правільным харчаванні Таццянай Смольнік.
Час: 2 снежня (пятніца), 19.30
Месца: вул. Будзёнага 48а-86 (Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Стцдыя карысных кампетэнцый»
Уваход вольны, запіс па телефону + 375 33 634 10 41
Вас цікавіць графіка і ілюстрацыя? Запрашаем на майстар-клас мастака Паўла Татарнікава. Мастак — графік, ілюстратар, выкладчык. Таксама зараз у даўняй галерэі «Крыга» можна глядзець яго выставу.
Час: 2 снежня (пятніца) у 18.30
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3
Запіс па телефоне +375 29 951 05 61
ДОМ46 запрашае на майстар-клас Contemporary dance. Гэта ўнікальная падзея арганізавана пры падтрымцы партнёраў-экспертаў з Гомеля. Заняткі як для дарослых, так і дзяцей.
Час: 2- 3 снежня
Месца: ДОМ46, Лелявеля 46
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…