Уладзіміру Трэйгісу з Ваўкавыска 21 год. Ён вучыўся ў мясцовай польскай школе і планаваў паступіць у Варшаву. Але вырашыў скончыць школу ў Арменіі, а потым паступіў у Сінгапур, хоць яго запрашалі ў чатыры амерыканскіх універсітэта. Сваю гісторыю хлопец распавёў zer***o.io.
Да дзявятага класа Уладзімір навучаўся ў ваўкавыскай польскай школе. Хлопец планаваў паступіць у Варшаву. Калі пасля 10 класа ён адпачываў у лагеры, адна дзяўчына распавяла яму пра United World Colleges (UWC).
United World Colleges — праграма старэйшай школы (11−12 клас), якая аб’ядноўвае 18 каледжаў па ўсім свеце. У Беларусі каледжаў UWC няма, але беларусы могуць паступіць у UWC у іншых краінах. Падаваць дакументы можна пасля 10 ці 11 класа. Падаць заяўку ва UWC можна да 24 лістапада. Адбор будзе адбывацца ў тры этапы на беларускай і англійскай мовах анлайн.
У ВНУ Польшчы ці Беларусі студэнту з першага курса трэба вызначыцца з будучай прафесіяй. На той момант Уладзімір не ведаў, чым хацеў бы займацца, таму вырашыў выйграць час і адправіў заяўку ў UWC.
Адбор на навучанне адбываўся ў два этапы (зараз іх тры). Першы — анлайн, які ўключаў у сябе эсэ, адказы на пытанні, а таксама школьныя адзнакі і дыпломы кандыдата. Другі - вочная сустрэча ў Мінску, якая складалася з размовы і гульні. Падчас гульні камісія назірала, як сябе паводзіць чалавек з іншымі, ці мае лідарскія якасці. Праз некалькі гадзін пасля гульні Уладзіміру паведамілі, што ён прайшоў, і прапанавалі стыпендыю і месца ў армянскім горадзе Дыліжан.
Цана за год навучання ў UWC складала каля $ 30−35 тыс. Грант пакрываў амаль усю суму. Уладзіміру трэба было даплачваць $ 1 тыс. «У прынцыпе, гэта значна танней, чым вучыцца ў Беларусі на платным», — сказаў Уладзімір.
Ва UWC выкладаюць на англійскай мове. Ёсць шэсць груп прадметаў, напрыклад, замежныя мовы, родныя мовы, сацыяльныя навукі. З кожнай групы навучэнец выбірае адзін прадмет. Тры прадметы студэнт вучыць на паглыбленым узроўні, а іншыя тры — на сярэднім.
Уладзімір абраў геаграфію, матэматыку і візуальнае мастацтва для ўзмоцненага вывучэння. Іспанскую мову, экалогію і англійскую літаратуру ён вывучаў на сярэднім узроўні.
Два гады навучэнцы займаюцца толькі гэтымі прадметамі і рыхтуюцца да паступлення ва ўніверсітэт.
Звычайны выпускнікі каледжа паступаюць ва ўніверсітэты Еўропы ці ЗША, кажа Уладзімір. Але на год старэйшыя сябры хлопца вырашылі паступіць ў Сінгапурскі Yale NUS College.
Уладзімір вырашыў, што ў Азіі ён будзе ў абсалютнай меншасці і гэта дапаможа яму захаваць сваю ідэнтычнасць. «Прыяцелі, якія вучыліся ў Штатах, вярталіся адтуль амерыканцамі. Адносіны з людзьмі ў іх, напрыклад, рабіліся больш павярхоўнымі. А мне вельмі хацелася застацца сабой», — сказаў Уладзімір.
Заўка ў Yale NUS College распрацавана на ўзор амерыканскай. «Сюды ты загружаеш эсэ, выпіскі сваіх ацэнак, рэкамендацыі ад педагогаў, дадзеныя пра заробкі бацькоў і вынікі SAT [амерыканскі адпаведнік ЦТ — Hrodna.life]», — сказаў Уладзімір.
Уладзімір здаваў SAT у Арменіі па матэматыцы і англійскай мове. «Я пісаў у адзін дзень. Тэставанне доўжылася тры ці чатыры гадзіны, але з перапынкам. Рыхтаваўся да яго каля месяца. Усе патрэбныя матэрыялы ёсць у інтэрнэце. Нешта разбіраў сам, у чымсьці кансультаваўся з педагогамі каледжа. У выніку набраў 1420 з 1600. Гэта не вышка, але мне хапіла. Тыя, каго вынік не задавальняе, могуць перапісваць SAT некалькі разоў».
Таксама абітурыент павінен напісаць эсэ з 650 словаў. «У цябе ёсць 13−14 тэмаў на выбар. Усе яны такія агульныя, што людзі пішуць пра ўсё на свеце», — сказаў Уладзімір. У сваім эсэ хлопец распавёў пра давер да людзей і адно са сваіх падарожжаў, у якім ён некалькі тыдняў дабіраўся аўтастопам з дома ў Ваўкавыску да каледжа ў Арменіі.
«Паказаў яго тром сябрам, якія раней для паступлення пісалі такія ж эсэ. Яны выправілі граматычныя памылкі і я ўсё адправіў», — сказаў Уладзімір.
Уладзімір падаў заяўкі ў дзевяць універсітэтаў: сінгапурскі і восем амерыканскіх. Хлопец кажа што адпраўляць дакументы ажно ў дзевяць ВНУ — частая рэкамендацыя. «Тры з іх — гэта тыя, дзе ты марыш вучыцца, але верагодна не пройдзеш. Яшчэ тры — куды хутчэй за ўсё атрымаецца прайсці. Апошняя „тройка“ — універсітэты, для якіх ты занадта добры, але хай будуць на ўсялякі выпадак».
На сумоўі Уладзіміра пыталі пра тое, што ён хочыць бачыць ва ўніверсітэце, чаму абраў менавіта гэтую ВНУ. Былі і правакацыйныя пытанні. «Вы даведаліся, што ў ВНУ адзін чалавек ужывае гвалт да іншага, што будзеце рабіць?» — пыталі ў хлопца.
На электронную пошту Уладзіміру прыйшлі станоўчыя адказы з сінгапурскага і яшчэ чатырох амерыканскіх ВНУ. Месяц хлопец думаў, што абраць. У выніку абраў каледж у Сінгапуры.
Залічэнне і навучанне ў Yale NUS College адбываецца па амерыканскай сістэме. «Многія выкладчыкі тут з ЗША. Наогул, гэта першы ўніверсітэт Сінгапура з праграмай liberal arts. Гэта не значыць, што тут вучаць мастацтву і існуюць ліберальныя норавы. За гэтым паняццем страіць тое, што, хоць ты і атрымаеш дыплом у адным кірунку, падчас вучобы закранеш адразу некалькі сфер. Напрыклад, будучаму эканамісту нічога не перашкаджае вывучаць літаратуру», — распавёў Уладзімір.
Сам Уладзімір пайшоў вучыцца на тэхнічныя навукі. Пасля выпуску ён будзе «матэматыкам і праграмістам», але ў той жа час зможа працаваць з базамі дадзеных.
Заняткі ў хлопца пачаліся ў жніўні 2020 года. Сёння Уладзімір навучаецца на трэцім % — заняткі", — сказаў Уладзімір. — Нешта з курсаў абавязкова па праграме, нешта выбіраеш сам. У мінулым семестры я, напрыклад, вывучаў паводзіны жывёлаў. Гэта пары па эвалюцыі і псіхалогіі. Узяў іх, таму што мне вельмі спадабаўся выкладчык".
Для тых, каму патрэбная стыпендыя, важны момант — фінансавае становішча кандыдата. «Для яго неабходна было напісаць, што ёсць у цябе з маёмасці і з кім жывеш, каб паведаміць пра іх даходы. У маім выпадку гэта былі даведкі з заробкам бацькоў за год. Я, як і ўсе знаёмыя мне беларусы, і ў выпадку Сінгапура, і ў выпадку ЗША, трапляў у катэгорыю бедных. То бок тых, каму патрэбная фінансавая падтрымка. Вядома, у тых, у каго ёсць чым плаціць за навучанне, шанцаў паступіць больш», — распавёў Уладзімір.
Навучанне ў каледжы каштуе $ 55 тыс. у год. У гэтую сумму ўваходзіць пражыванне і харчаванне. Нягледзячы на тое, што грант пакрывае ўвесь кошт, у Yale NUS College ёсць правіла: студэнт павінен несці адказнасць за тое, што яму даецца, а значыць, рабіць хоць бы невялікі ўнёсак. Паводле словаў Уладзіміра, у яго гэты ўнёсак — $ 1,3 тыс. у год. «Ад $ 55 тыс. лічы, бясплатна».
Уладзімір мае некалькі падпрацовак ва ўніверсітэце, таму патрэбную суму ён збірае за месяц-паўтара.
Уладзімір жыве ў інтэрнаце побач з універсітэтам. Там блокавая сістэма: разам з хлопцам у блоку жывуць сінгапурац, француз і ўкраінец. У кожнага з іх свой пакой, а душ, прыбіральня і зала — агульныя.
Таксама ў будынку размяшчаецца сталовая са шведскім сталом. Штодзённа студэнты могуць бясплатна снедаць, абедаць і вячэраць. «Сам я гатаваў толькі калі застаўся тут на вакацыях», — сказаў Уладзімір.
Пасля сканчэння каледжа хлопец атрымае міжнародны дыплом. Але спачатку ён павінен мінімум два гады адпрацаваць у Сінгапуры. «Рэч у тым, што частку маёй стыпендыі пакрывае дзяржава. Яна зацікаўленая ў таленавітых людзях, таму вяртаць гэтую суму мне давядзецца не грашыма, а навыкамі» — сказаў Уладзімір. Працу можна знайсці самому, а калі не атрымаецца, то дапаможа ўніверсітэт.
Уладзімір пакуль не вызначыўся, чым будзе займацца. Яго вабіць акадэмічны накірунак. «Магчыма, я застануся ва ўніверсітэце і буду даследчыкам, а можа пайду ў вялікую кампанію».
У хлопца ёсць мара вярнуцца ў Беларусь і зрабіць нешта важнае для краіны, але атрымаецца ў яго гэта ці не, ён пакуль не ведае.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…