Гродзенец хоча развіваць актыўны адпачынак на вадасховішчы ГЭС. Але пакуль чакае рашэння ўладаў

Некалькі гадоў таму ўлады абяцалі ператварыць Гродзенскае вадасховішча ў тэрыторыю актыўнага адпачынку з абсталяванымі пляцоўкамі. Улетку там сапраўды масава адпачываюць людзі, але, нягледзячы на ​​абяцанні ўладаў, тэрыторыяй ніхто так і не заняўся. Пакуль толькі дачнікі і актыўныя гродзенцы імкнуцца развіваць актыўны адпачынак на «Гродзенскім моры». І яны чакаюць падтрымкі ўладаў.

«Хацелася б яснасці»

Вадасховішча плошчай 1,94 тыс. га ўтварылася на Нёмане ў 2012 годзе ў выніку будаўніцтва ГЭС. Гродзенец Аляксандр актыўна адпачывае тут ужо чацвёрты год і хоча прыцягнуць сюды яшчэ тысячы людзей. Ён доўга працаваў у Швецыі і ведае не па чутках, як развіваць водны турызм.

«Цяпер усё залежыць ад уладаў, — распавядае Аляксандр. — За чатыры гады гэтыя месцы я вывучыў і ведаю, што можна прапанаваць людзям. З сябрамі мы рэгулярна тут адпачываем: катаемся на лодках, скутэрах і плюшках, лятаем з парашутам. Шмат каму гэта цікава, людзі просяць пракаціцца. Таму ў мяне ў планах адкрыць ІП, арандаваць зямлю і аказваць паслугі. Я гатовы пачаць у бліжэйшы час, але патрэбна яснасць з боку ўладаў наконт развіцця вадасховішча».

Гродзенец Аляксандр каля 10 гадоў прапрацаваў у Швецыі. Цяпер мужчына плануе развіваць Гродзенскае вадасховішча для актыўнага адпачынку

Толькі 30 км ад горада

Аляксандр чакае канкрэтную пляцоўку на вадасховішчы, якую можна было б акультурыць, зрабіць пляж, прычал, паставіць альтанкі і іншае.

«Вадасховішча можа стаць асноўнай пляцоўкай для адпачынку гараджан. Трэба выкарыстоўваць гэта месца максімальна і я гатовы ўкласціся, — кажа гродзенец. — Я б мог аказваць паслугі і на Юбілейным возеры, але там ніхто не дае нават пакатацца. Можна было б і на Нёмане, але не ў цэнтры горада, бо там шмат падводных камянёў. Ідеальное месца — гэта вадасховішча. Усяго 30 км ад горада».

Праект распрацоўвалі ў Мінску

Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама распавялі Hrodna.life, што горад і вобласць зацікаўлены ў прыватным бізнесе на вадасховішчы і ў бліжэйшы час з гэтай нагоды будуць прымацца рашэнні.

«Яшчэ ў мінулым годзе мы рыхтавалі канцэпцыю развіцця вадасховішча, — распавядае начальнік спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. — Праект ужо гатовы, распрацавала яго сталічнае УП „БелНИИПградостроительства“. Для гэтага даследавалася дно вадасховішча, вада і прыбярэжная тэрыторыя. Рабілася гэта ўсё для таго, каб даведацца, дзе можна забаўляцца, а дзе нельга.

У бліжэйшы час мы ўбачым праект і месцы, дзе можна нешта рабіць, і ўжо тады будзем абмяркоўваць пытанні развіцця, а таксама ўкладанні і інвестыцыі. А так мы зацікаўлены ў прыватным бізнесе на вадасховішчы».

Адна з частак Гродзенскага вадасховішча, якое ў народзе празвалі «Гродзенскім морам».

Улічыць памылкі Аўгустоўскага канала

Пакуль канцэпцыя развіцця вадасховішча яшчэ не агучана, кожныя выхадныя ля берагоў вадаёма актыўнічаюць валанцёры экалагічнай арганізацыі «Экаманіторынг». Яны не толькі прыбіраюць тэрыторыю і папярэджваюць адпачываючых, але і прыцягваюць інвестараў да развіцця вадасховішча.

«Мы як эколагі бачым перспектывы развіцця Гродзенскага вадасховішча. Праект гэтага месца неабходна рэалізоўваць, улічваючы памылкі Аўгустоўскага канала, — распавядае старшыня арганізацыі Яўген Філімонаў. — Аддаленне ад горада не праблема, шмат мясцовых таксама наведвае вадасховішча. Сёння ёсць ініцыятыва ад інвестараў па развіцці гэтага месца, патрэбна падтрымка ад уладаў ва ўзгадненні ўсёй дазвольнай дакументацыі.

Мы гатовыя быць пасярэднікамі і дапамагаць развіваць вадасховішча. Хай вобласць прызначыць аднаго чыноўніка праз якога можна было б вырашаць усе пытанні з гэтым месцам, а не бегаць па розных інстанцыях, што ўласна і адпужвае многіх інвестараў».

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025