Людзі і справы

Адна за дзесяць. Чаму гімназія з Ліды дае фору гродзенскім на алімпіядах?

У Лідзе вучыцца каля тысячы гімназістаў, але на рэспубліканскіх алімпіядах іх гімназія здабывае амаль столькі ж дыпломаў, колькі 10 гродзенскіх разам узятых. Спецыяльна для Hrodna.life Арцём Ткачук вызначыў тры прычыны поспеху школы ў райцэнтры.

Штогод лідская гімназія № 1 здабывае да 20 дыпломаў рэспубліканскіх алімпіяд. Пры гэтым у 2015−16 гадах лідскія гімназісты прывезлі шэсць дыпломаў першай ступені. Для большасці гімназій абласнога цэнтра такі вынік недасягальны. Напрыклад, рэкорд які паставілі першая і гарадская гімназіі Гродна ў 2016 — гэта 14 і 11 дыпломаў адпаведна, а шостая і сёмая гімназіі ў 2012−14 гадах не здабылі ніводнага. Падаецца, справа тут у некалькіх фактарах.

Адбор найлепшых

Высокі конкурс для паступаючых у лідскую гімназію абумоўлены не толькі цяжкімі тэстамі. Калі на 37,5 тысяч вучняў Гродна прыходзіцца 10 гімназій, то на адну лідскую ўстанову амаль 14 тысяч вучняў. Каб трапіць у гродзенскую гімназію трэба быць лепшым, лідская ж выбірае лепшых з лепшых.

Высокія патрабаванні да вучняў

У выпадку лідскай гімназіі высокія вынікі на рэспубліканскіх алімпіядах падкрэсліваюць добрую падрыхтоўку яе вучняў увогуле. Выпускнікі здабываюць найбольш балаў у Беларусі па рускай і беларускай мовах, а таксама па матэматыцы. Паводле агульных вынікаў ЦТ 2014 лідская гімназія саступіла толькі мінскаму ліцэю БДУ. З 2004 установа з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі і эфектыўнасць створанай мадэлі відавочная.

Спецыялізацыя на профільных прадметах

Поспех лідскіх гімназістаў не абумоўлены толькі іх асабістымі здольнасцямі. Установа спецыялізуецца на канкрэтных прадметах і ўсяляк падтрымлівае выключных настаўнікаў. З 2012 па 2015 на рэспубліканскіх алімпіядах гімназія заўсёды здабывала прызавыя месцы па рускай і іспанскай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі і геаграфіі. З 74 медалёў за гэты перыяд больш за 60 было здабыта менавіта па гэтых прадметах.

Па выніках ЦТ 2015 75% выпускнікоў лідскай гімназіі агулам здабыла больш за 300 балаў. Гэты вынік дазваляе паступіць у любы ўніверсітэт краіны. Відавочна, што поспех лідскіх алімпіяднікаў базуецца менавіта на штодзённай сістэматычнай працы ўсёй гімназіі.

[irp posts="15 325″ name="Чаму Гродзеншчына найменш крымінальная вобласць Беларусі?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025