«Вучыцеся шукаць добрае ва ўсім». Як не звар’яцець, калі дзеці ідуць у школу

Калі вашы дзеці ідуць у школу, яны адразу сталеюць у параўнанні з дзіцячым садком. Статус «школьнік» прадугледжвае новыя абавязкі і змяняе ўклад жыцця ўсёй сям'і. Другая значная перамена — пераход з пачатковай школы ў сярэднюю. Педагог-псіхолаг Надзея Шаманкова расказала Hrodna.life, як адаптавацца да пераменаў, калі ў вашай сям'і ёсць першаклашкі і пяцікласнікі.

Калі ў вас першаклашка — стварыце стабільную атмасферу

«Раскажыце пра расклад урокаў, перапынках, школьных абедах. Можаце нават прайграць сітуацыю „школа“, пачынаючы з ўздыму і ўсіх гігіенічных працэдур — нават самыя вядомыя акцёры шматкроць рэпетуюць свае ролі. Пагаворыце з дзіцем пра яго пачуцці», — раіць Надзея.

Усё, што трэба ў школу, лепш купляць разам — хай дзіця актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы.

Добра, калі ёсць магчымасць загадзя пазнаёміць дзіця з настаўнікам, паказаць школу і клас. Тады ў навучальным годзе дзіця будзе адчуваць сябе больш упэўнена.

Чытайце таксама: У школах Гродна прайшлі святочныя лінейкі (фота)

Намаганні дзіцяці варта заахвочваць незалежна ад вынікаў.

«Важна не толькі цікавіцца адзнакамі, але і тым, як прайшоў дзень. Расказвайце пра сваё школьнаё жыццё, у якім таксама былі цяжкасці і няўдачы. Заахвочвайце школьнае сяброўства. Ні ў якім разе не параўноўвайце сваё дзіця з іншымі дзецьмі, бо яно такое адзінае і непаўторнае».

Адаптацыя да школы пройдзе лепш, калі загадзя пазнаёміць дзіця з настаўнікам, паказаць школу і клас

Хатнія заданні па першым часе лепш рабіць разам. Сачыце, каб «дамашка» не займала ўвесь дзіцячы вольны час. Падчас адпачынку абмяжуйце час знаходжання за кампутарам, паменшыўшы тым самым нагрузку на нярвовую сістэму і зрок.

Чытайце таксама: «Развівашкі адпачываюць». Адвялі дзяцей у лес, забралі мабільнікі і далі волю. Як гродзенскія інструктары выхоўваюць заваёўнікаў вяршыняў

Калі лічыце, што настаўніцы трэба ведаць пра асаблівасці дзіцяці, раскажыце ёй загадзя. Напрыклад, што для яго/яе заданне трэба паўтараць двойчы.

Адаптацыю да школы лепш не перабіваць працяглымі паездкамі і іншымі вялікімі падзеямі ў першыя месяцы навучальнага года

Таксама Надзея не рэкамендуе планаваць працяглыя паездкі і перастаноўкі, ладзіць вялікія святы ў шумных кампаніях падчас першых месяцаў навучальнага года: «Лепш ствараць стабільную атмасферу».

Чытайце таксама: «Запасайтесь терпением, пониманием и большим количеством сменной одежды». Как пережить то, что ребёнок идёт в детский сад

Ужо не дзіця, яшчэ не дарослы. Чаго чакаць у пятым класе

У пятым класе ўзрастае нагрузка на школьнікаў. Адначасова ў іх з’яўляецца шмат новых настаўнікаў і можа мяняцца склад класа. Усё гэта — стрэсавыя фактары. Бацькі павінны быць гатовыя падтрымаць школьніка ў гэты складаны перыяд.

«Калі вы не будзеце верыць у сваё дзіця, яму цяжка будзе паверыць у сябе», — кажа Надзея.

У пятым класе нагрузка на школьнікаў узрастае, з’явіцца больш стрэсавых фактараў

Чытайце таксама: «Дети любят читать книжки, просто они об этом не знают». Писательница Надея Ясминска волшебничала вместе с гродненскими читателями

Педагог рэкамендуе даць дзіцяці час на ўсведамленне новага этапу. Трэба назапасіцца цярпеннем.

«Гэта ўжо не дзіця, але яшчэ і не дарослы школьнік. У гэты час школьнікі перажываюць сур’ёзныя ўзроставыя змены і рыхтуюцца да новага этапу жыцця», — кажа Надзея.

Псіхолаг раіць не нагнятаць абстаноўку і не запалохваць будучага пяцікласніка. «Вучыце шукаць добрае ва ўсім. Разбярыце загадзя сітуацыі, якія могуць нагнаць сына ці дачку, улічваючы іх знешнія асаблівасці: асаблівасці знешнасці, лішнюю вагу, худзізна, рысы характару — запальчывасць, задзірыстасць. Каму, як не вам, ведаць вашае дзіця».

Для адаптацыі да зменаў у школе важна не нагнятаць абстаноўку і не запалохваць будучага пяцікласніка

«Дайце дзіцяці адпачынак ад вашых намоваў»

Дарослым важна прыняць, што дзіця ўжо досыць вялікае і мае права на ўласны выбар. «Ціснуць» не трэба.

«Калі тата марыў стаць футбалістам, гэта не значыць, што сын будзе з радасцю наведваць спартыўную секцыю. Гэта нармальна. Калі маці вучылася ў класе з хіміка-біялагічным ухілам, гэта не значыць, што дзіця павінна наведваць дадзены факультатыў. Дзіця мае права на свой шлях, на свае памылкі», — тлумачыць псіхолаг.

Таксама Надзея раіць не кантраляваць кожны крок дзіцяці. «Разумны давер толькі ўмацуе адносіны. Давайце дзіцяці адпачынак ад вашых намоваў».

«Паважайце права дзіцяці на таямніцу. Калі дзіця вас баіцца — яно будзе хлусіць, — патлумачыла псіхолаг. — Дзеці ў любым узросце хочуць адчуваць вашу падтрымку і ўхвалу — гэта залог поспеху».

Надзея раіць часцей хваліць дзіця і не параўноўваць з іншымі дзецьмі, а толькі з самім сабой, звяртаючы ўвагі на яго/яе поспехі.

«Любіце сваіх дзяцей не за заслугі, а за тое, што яны ёсць, з усімі вартасцямі і недахопамі, — кажа Надзея. — Абдымайце іх кожную раніцу — без абдымкаў няма шчаслівых дзяцей».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025