Горад

Ад тэста на ВІЧ да фэшн-шоў: 5 крокаў праз «Галактыку"да Інклюзіўнай Беларусі

Даведаццца аб праграмах па ўключэнні ў актыўнае сацыяльнае жыццё гродзенцы змаглі на імпрэзе інфармацыйнай кампаніі «Інклюзіўная Беларусь», што праходзіла 21 лістапада ў моладзевым цэнтры «Галактыка». Удзельнікі і госці мерапрыемства мелі магчымасць прайсці тэст на ВІЧ/СНІД, пабачыць фотавыставы, пагуляць у тэніс усляпую ці стаць гледачамі моднага шоў.

1. Працягнуць руку бежанцам і мігрантам

«Зараз у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 120 асобаў, што атрымалі стасус бежанцаў, і гэта без уліку замежных грамадзян, што маюць від на жыхарства ці іншыя дазволы на пражыванне ў Беларусі», — расказала Юлія Анішчык з Гродзенскай службы кансультавання бежанцаў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы і ААН.

Афіцыйныя бежанцы ў асноўным паходзяць з Грузіі, грамадзяне Украіны і Сірыі адразу атрымліваюць дазволы на часовае пражыванне цягам года, а пазней могуць атрымаць від на жыхарства. Паводле указа, што быў прыняты ў 2014 годзе, перасяленцы з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны з відам на жыхарства ў Беларусі маюць шэраг зніжак на медыцынскае абслугоўванне, а дзеці да 18 гадоў - на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і навучанне. Са словаў Юліі Анішчык, непаразуменняў паміж замежнікамі, што перасяліліся ў нашу краіну, і мясцовымі жыхарамі не ўзнікае.

2. «Святых няма», а тэст на ВІЧ/СНІД — ёсць

«Праходзіць тэст на ВІЧ трэба, каб аб’ектыўна ацэньваць стан уласнага здароўя», — мяркуе Сяргей Кручынін, кансультант па пытаннях камунікацыі аб’яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД. — Гэта таксама важна, як ведаць свой ціск ці ўзровень цукру ў крыві".

Канечне, кожны сам вырашае неабходнасць кантролю ў залежнасці ад уласных паводзін. Але калі ёсць нагоды пра гэта задумацца, то варта праходзіць кантроль хаця б раз на паўгода: «Святых няма, у кожнага можа быць неабаронены палавы кантакт».

Сучасныя экспрэс-тэсты на ВІЧ/СНІД вельмі простыя — трэба толькі павадзіць тэстарам па языку і дзёснах. Праз 15 хвілін будзе гатовы адказ. «Адмоўны вынік тэсту адназначна правільны. Станоўчы можа быць памылковым, таму пасля яго рэкамендуем для ўдакладнення здаць аналіз крыві», — тлумачыць Сяргей Кручынін.

Нават калі канчаткова вядома, што захворванне ёсць, гэта не нагода для выключэння з жыцця: «Распрацаваны сучасныя лекі для падтрымання здароўя, і гэта не 17 таблетак у дзень, як было раней, а толькі адна». Сёння ВІЧ перастае быць прысудам, а ВІЧ-пазітыўныя людзі маюць магчымасць рэалізацыі сваіх правоў.

3. Тэніс у поўнай цемры

«Насамрэч, цяжка гуляць, калі нічога не бачыш, цяжка рэагаваць толькі на гук з шарыка, калі навокал столькі шуму», — распавёў Арцём Шупо, школьнік, што згуляў у тэніс усляпую, надзеўшы светланепраніцальныя акуляры.

Гэту партыю Арцём прайграў Валерыю Будніку з Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. «На прадпрыемстве „Фільтр“ таварыства БелТІЗ усталявалі гэты стол і запрасілі ахвотных гуляць у тэніс. Зацікавіўся, стаў прыходзіць і гуляю ўжо паўтара гады, — расказаў Валерый. — Падабаецца сам працэс, гуляю не дзеля вынікаў, а хутчэй для асабістага задавальнення».

4. «Дом Бусла» для валанцёраў Беларускага дзіцячага хоспіса

Скласці бусліка-арыгамі з паперы і зрабіць ахвяраванне на будаўніцтва двух дамоў для валанцёраў прапаноўваў гасцям іспрэзы Беларускі дзяцячы хоспіс. «Мы збіраем сродкі на будоўлю домікаў, дзе падчас летняга адпачынку невылечна і цяжка хворых дзяцей маглі б жыць валанцёры», — распавяла прадстаўнічка хоспіса Алена Ашуркевіч.

Летась 10−12 валанцёраў размяшчалі ў адным памяшканні. Прыходзілася класці іх спаць на падлозе ў спальніках ды размяшчаць дзяўчат і хлопцаў у адным памяшканні, бо іншых умоваў няма. «У летніку дзеці маюць цудоўны адпачынак — вогнішча, басейн, нават у футбол на вазках гуляюць. Вялікую частку дагляду за падапечнымі бяруць на сябе валанцёры, таму хочацца і для іх стварыць годныя ўмовы працы». Каб больш беларусаў даведаліся пра акцыю хоспіса, ахвотным прапаноўвалі зрабіць здымак з папяровым буслікам і адмысловым хэш-тэгам і падзяліцца ім у сацыяльных сетках.

5. Фэшн-шоў «Святаяннік» ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса

На подыуме «Галактыкі» выступілі мамы з дзецьмі, што маюць інваліднасць. Строі для іх вырабілі гродзенскія майстрыхі з аб’яднання «Каларыт» па эскізах дызайнеркі Святланы Пінчук. Гэтай калекцыяй, са словаў Марыі Бразінскай, псіхолага хоспіса, стваральніцы хацелі паказаць, што месца ў грамадстве і на подыуме мае быць для кожнага, незалежна ад стану здароўя і фізічных ці ментальных магчымасцяў.

youtu.be/Hmy2d4zvPDY

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025