Горад

«А вы думалі - звычайны спальнік». Адзіная экскурсія Фэста экскурсаводаў за межамі цэнтра прайшла на Дзевятоўцы

Зараз на Дзевятоўцы месціцца самы вялікі ў горадзе касцёл і будуецца самая высокая царква. Тут жыве больш за 60 000 чалавек, то раён прэтэндуе і на тытул самага вялікага ў Гродне. На 10-м фэсце экскурсаводаў па слядах былой вёскі гараджан правёў гісторык і мясцовы жыхар Міхаіл Нарынкевіч.

Кругом дзявяткі

Апошнія дамкі колішняй вёскі знясуць яшчэ да верасня, то экскурсія — амаль апошняя магчымасць пабачыць былую кінавёску на ўласныя вочы. У лепшым выпадку ад яе застануцца толькі дрэвы з садоў - мяркуецца, што на месцы апошніх сядзібаў будзе закладзены сквер.

Ад самага пачатку гісторыя вёскі звязана з лічбай 9. Паводле легендаў, ці то вёска налічвала 9 двароў, ці то ў мясцовага пана было 9 сыноў. Хаця кіраўнічка школьнага музея Іна Соркіна кажа, што яны знайшлі як мінімум 5 варыянтаў паходжання назвы. Адзін з іх адсылае не да лічбаў, а да дрэва — вятлы. Маўляў, вёска месцілася «дзе вятла», а пазней стала Дзевятоўкай.

hrodna.life/articles/lyataem-nad-dzevyatoukay/

Аднак жа дзявяткі ў гісторыі Дзевятоўкі ўсё роўна былі лёсавызначальнымі.

Раён заснаваны ў 1979 годзе, вуліца Белыя Росы з’явілася ў 2009, а апошнім годам існавання вёскі стаў 2019.

Ад крыжа да крыжа

Дзевятоўка паўтарыла лёс вёскі з фільма «Белыя росы», які тут здымалі. Зараз ад яе засталося толькі тры неадселеных дома, якія пойдуць пад знос увосень. Таму экскурсію Міхаіл Нарынкевіч правёў «ад першага крыжа да апошняга» - пачынаючы з храмаў, дзе нованароджаных хрэсцяць, скончваючы вясковымі могілкамі, дзе па чалавеку застаецца апошні крыж. Скончылася экскурсія ў музеі вёскі, арганізаваным ў гімназіі № 6.

hrodna.life/2018/05/27/geroi-belyih-ros/

Манахі, святыя і лялькі

У касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля, які мясцовыя называюць «чырвоным» экскурсію сустрэў Андрэй Урублеўскі з ордэна рэдэмптарыстаў. Ён распавёў гісторыі касцёльных абразоў і скульптураў і паказаў месцы, пра існаванне каторых нават не ўсе ведалі. Аказваецца, у касцёле ёсць аматарскі тэатр. Яшчэ тут месціцца самая вялікая ў Беларусі батлейка. На ёй сабрана некалькі дзясяткаў лялек, якія рухаюцца пад музыку.

А вось чаму пры адной са скульптур пры касцёле месцяцца колы ад цягніка, распавёў Міхаіл Нарынкевіч. Аказваецца, гэта скульптура святой Кацярыны, да якой дзяўчаты могуць звяртацца з просьбай «паслаць двараніна», бо яна спрыяе шлюбу і сям'і і з’яўляецца заступніцай маладых дзяўчат. Але апроч таго, святая Кацярына апякуецца чыгуначнікамі. А Дзевятоўку на мяжы з Грандзічамі апаясвае чыгунка.

Трыдыцыі Сынкавічаў і Мураванкі

Царква на Дзевятоўцы мае быць самай высокай у горадзе і будуецца ў стылі абарончых храмаў. Зараз у Беларусі засталося толькі дзве такіх царкввы — у Сынкавічах і ў Мураванцы. Храм на Дзевятоўцы будзе трэцім. На ўжо узведзеных сценах відаць вузкія вокны, што нагадваюць байніцы.

Аўтар праекта — архітэктар з Польшчы Ежы Усціновіч, выкладчык Беластоцкай палітэхнікі. Па словах настаяцеля храма, Уладзіміра Асадчага, храм такога кшталту для Гродна «мадэрновы» і пакуль нязвыклы. «Але ж калісці і храм Васіля Блажэннага быў мадэрновым, а зараз стаў помнікам архітэктуры», — кажа бацюшка.

Знешнія сцены царквы робяць з жоўтай клінкернай цэглы, якую прывозяць з Эстоніі. Меркаваннем Міхаіла Нарынкевіча, такі колер храма нібы дае адсылку да цаглярні Друцкіх-Любецкіх, што таксама месцілася на тэрыторыю сучаснага мікрараёна Дзевятоўка, каля аўтаразвязкі вуліц Брыкеля-Дзяржынскага.

Дзевятоўскія могілкі - адны з самых старых у акрузе. Найдаўнейшыя пахаванні тут датуюцца 1894 годам. З прозьвішчаў самыя распаўсюджаныя — Пляга і Саўко. Дубу, што расце на ўзмежжы, не менш за 150 гадоў, лічыць Міхаіл Нарынкевіч.

Застануцца толькі пахі

Вёска захаваецца толькі ў музеі мясцовай гімназіі № 6. Па словах кіраўнічкі музея, Іны Соркінай, тут можна будзе не толькі прасачыць гісторыю вёскі і горада, але і адчуць пахі былога Гродна.

Свечкамі і ладанам пахлі храмы, зёлкамі - аптэкі, глінаю — цаглярня і кафлярня, газетамі - друкарні, а карыцай і кавай — цукерні і кавярні.

Шмат рэчаў у музей прынеслі жыхары Дзевятоўкі. Адным з апошніх сталі шыльды з вуліцы Дзевятоўка, каторая сёлета скончыць сваё існаванне.

youtu.be/mVe-t2dB3yY

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025