Помнік пісьменніцы Элізе Ажэшцы адкрылі ў гарадскім парку 20 кастрычніка 1929 гады. Сёння гэта самы стары помнік у горадзе. Дзякуючы гараджанам ён захаваўся і працягвае стаяць на адной з цэнтральных вуліц Гродна, хоць і не там, дзе быў першапачаткова.
Паставіць помнік Ажэшцы ў Гродне спрабавалі адразу пасля смерці пісьменніцы ў 1910 годзе, але тады царскія ўлады не далі на гэта дазвол. Да ідэі ўвекавечыць Ажэшку гараджане вярнуліся толькі пасля Першай сусветнай вайны. У пачатку 1920-х гадоў пачаўся збор грошай на помнік пісьменніцы, а ў 1923 годзе быў аб’яўлены конкурс. Перамог праект помніка скульптара Рамуальда Зэрыха. Але ўсталяваць помнік у Гродне ўдалося толькі ў 1929 годзе.
Фотаздымкі з адкрыцця помніка 20 кастрычніка 1929 гады. Архіў nac.gov.pl
Помнік урачыста адкрылі 20 кастрычніка 1929 года. Гэта была вялікае свята для Гродна. На адкрыццё прыйшлі тысячы гродзенцаў: палякі, яўрэі, беларусы і іншыя. Былі і спецыяльныя госці: ваявода Караль Кірст, маршалак польскага сената Юльян Шыманскі, гродзенскі стараста Зыгмунт Рабачкевіч, віленскі ваявода Зыгмунт Бячковіч, пісьменнікі Юльян Тувім, Антоні Фердынанд Асэндоўскі і Зофія Налкоўская.
Урачыстасці ў гонар адкрыцця помніка пачаліся ў 11:00 з імшы ў Фарным касцёле, а 13.30 яны перамясціліся да тэатра. Спецыяльна ў дзень адкрыцця помніка ў тэатры быў пастаўлены спектакль па матывах рамана пісьменніцы «Над Нёманам». Позна ўвечары ў Каралеўскім замку адбыўся банкет.
Падчас нямецкай акупацыі помнік пісьменніцы новая ўлада загадала прыбраць. Па адной з версій, яго схавалі жыхары Гродна на каталіцкіх могілках, па іншай, яго выкінулі ў раку Гараднічанку.
Помнік пасля рэканструкцыі вярнулі ў 1949 годзе па рашэнні гарадскога Савета. Архітэктар Кліменка асабіста прасачыў, каб помнік адпавядаў разбуранаму арыгіналу. Аднак ён быў устаноўлены ў іншым месцы, на скрыжаванні вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай. На бакавых частках пастамента былі ўсталяваныя вазы для высадкі кветак, якія дэмантавалі ў пачатку 21 ст.
Сёння помнік Ажэшцы разам з домам-музеем пісьменніцы — адна з самых папулярных турыстычных кропак Гродна.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…