Пасля выбараў жыццё многіх гродзенцаў змянілася: нечыя блізкія апынуліся ў турме, камусьці давялося з’ехаць. Нават калі вас не збілі і вы не патрапілі ў ізалятар, псіхолагі кажуць аб калектыўнай траўме, якую яшчэ прыйдзецца перажыць. Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела пасты ў сацсетках за 9 жніўня 2021-га, каб даведацца, як гродзенцы дзеляцца патаемным і рэфлексуюць пра мінулы год.
Мікіта Ігнаценка – музыкант, заснавальнік праектаў MIKITA і Soul Parker. Упершыню аб выбарах ён выказаўся публічна яшчэ ў чэрвені 2020-га, а за дзень да выбараў заклікаў сваіх падпісчыкаў “галасаваць і верыць”.Вольга Вялічка – дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Пасля актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі і паслявыбарчых пратэстах вымушаная была пакінуць краіну. Супраць яе заведзены дзве крымінальныя справы.Цэнтр гарадскога жыцця – пляцоўка, якая аб’ядноўвала неабыякавых гродзенцаў, перад выбаралі актыўна дапамагала валанцёрам, што рабілі ахоўныя сродкі для лекараў у перыяд пандэміі, а пасля выбараў зведала на сабе моцны ціск. Летам 2021-га “Цэнтр” ліквідавалі па запыце пракуратурыАнастасія Мучко – актрыса Гродзенскага драмтэатра. Была звольнена 30 кастрычніка разам з пяццю калегамі ў рамках рэпрэсій супраць трупы тэатра.Юрый Лакціёнаў – музыкант, вакаліст гурта Pet Nihil. У снежні 2020-га яго затрымалі і абвінавацілі у распаўсюдзе незарэгістраванай прэсы. Пазней яго за гэта аштрафавалі на 600 рублёў.Руслан Кулевіч – журналіст Hrodna.life. Пасля выбараў быў затрыманы і трапіў у ІЧУ. Пасля вызвалення стаў ахвярай цкавання ў інтэрнэце і ў дзяржаўных СМІ. З’ехаў за мяжуЕжы Грыгенча – грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Да і пасля выбараў яго не раз затрымлівалі і судзіліУладзімір Родчанка – праграміст. Яго затрымлівалі да і пасля выбараў, жорстка выбарвалі, судзілі, арыштоўвалі аўтамабіль