Да Міжнароднага жаночага дня мы ўзгадалі восем гродзенак, якія не толькі радуюць свет сваёй прыгажосцю, але і змяняюць яго да лепшага. Гэта матэрыял быў апублікаваны ў 2018 годзе. Тут чытайце абноўлены артыкул 2020 года.

Ганка Барадзіна

Працуе ў грамадскім аб’яднанні «Цэнтр «Трэці сектар». Там Ганка стараецца палепшыць якасць жыцця сталых людзей ва «Універсітэце Залатога Веку» ды развіваць міжнароднае валанцёрства ў праграме European Voluntary Service. А яшчэ Ганка валанцёрыць на партале аdukacyja.info, дзе ты можаш даведацца, як, дзе і чаму павучыцца беларусам.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Менавіта Ганка арганізавала канферэнцыю TEDx у Гродне, каб маладыя людзі падзяліліся сваім досведам і натхнілі іншых. Ганка катаецца на ровары, шмат усміхаецца і называе сябе «валанцёрам галаўнога мозгу».

[irp posts="5582″ name="Як жыць, калі ты «валанцёр галаўнога мозгу». Ганка Барадзіна дзеліцца досведам"]

Юлія Каляда

Зараз Юлія — старшыня аб’яднання «ВелаГродна». Там яна займаецца папулярызацыяй ровара як экалагічнага віду транспарту, змагаецца за развіцце велаінфраструктуры ў горадзе і наогул выступае за тое, каб мы ўсе былі здаровенькія.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)
Крутая Юля Каляда з крутым Русланам Кулевічам
Нядаўна Юля ўдзельнічала ў рэаліці-конкурсе «Паскарэнне» з праектам «Утульны дворык у цэнтры Гродна». Яна планавала добраўпарадкаваць дворык на Савецкай і пад’езд, у якім яна жыве. Калі вы жадаеце дапамагчы Юлія, не дарыце ёй кветкі, а дапамажыце рублём.

[irp posts="47 285″ name="Глядзіце, як гродзенцы размалявалі звычайны пад’езд у хрушчоўцы. І на гэтым не спыняюцца!"]

[irp posts="35 454″ name="Свята Ледзі на веласіпедзе" для веласіпедыстак пройдзе ў цэнтры Гродна"]

Алена Майсюк

Алена займаецца рамесніцтвам і прасоўвае экалагічны лад жыцця. А таксама змяняе горад да лепшага. Дзякуючы ёй на Вішнеўцы з’явілася пляцоўка для выгулу сабак. Зараз там ёсць лесвічкі, бар’еры, лабірынты ды іншыя прыстасаванні для трэніроўкі сабак.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

[irp posts="23 334″ name=""У баклажана грядка, а мне нужна площадка!" Да гаражан і ўладаў горада звярнуліся сабакі Гродна"]

Ганна Яшына

Ганна перасоўваецца на інвалідным вазку, але гэте не перашкаджае ёй падарожнічаць і займацца актывізмам у ініцыятыве «Антибарьер». Гэта ініцыятыва, якая даследуе, наколькі гарадская інфраструктура прыстасаваная для перамяшчэння людзей з абмежаванай мабільнасцю.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Таксама «Антибарьер» разважае аб псіхалагічных бар’ерах, праводзіць кінапаказы, сустрэчы і інклюзіўныя пешыя паходы.

[irp posts="22 167″ name="На ровары ездзіць балюча: «Антыбар'ер» праверыў Альшанку на даступнасць"]

Лана Руднік

Лана — дырэктарка ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і кіраўніца праграмы «Універсітэт Залатога Веку». Дзякуючы ёй сталыя людзі ў Гродне могуць наведваць каля 50 навучальных курсаў, інтэграцыйныя сустрэчы і лекцыі.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

[irp posts="18 372″ name="Знайшлі ў сабе творчыя здольнасці і … злачынцаў. Акторкі Універсітэта Залатога Веку сыгралі у дэтэктыўнай гісторыі паводле Агаты Крысці"]

Жэня Рамановіч

Дзякуючы ёй у Гродне з’явілася творчая прастора «ДОМ46». Там можна навучыцца танцаваць hip-hop, house dance, breaking, contemporary, ballet, заняцца капаэйрай, наведаць лекцыі, прэзентацыі, спектаклі і творчыя сустрэчы.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

[irp posts="44 083″ name="У пошуках снегу і прыгажосці. Танцоры з трох гродзенскіх студый прадставілі свой першы танц-спектакль"]

Анастасія Роўба

Наста займаецца фаер-шоў і ўжо пяць гадоў арганізуе Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва. Ад канцэрту за 100 долараў ён вырас да вялікага фестывалю, які збірае ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

На фестывалі выступаюць вулічныя музыкі і тэатры, жывыя статуі, скейтары, ролеры, BMX-ры, джамперы, мімы, хадулісты, брэйкдансеры, чэрлідары і іншыя танцоры.

[irp posts="51 092″ name="Чаму брэндам выгадна супрацоўнічаць з культурай: распавядае арганізатар гродзенскага Біг-міні фестывалю вулічнага мастацтва"]

Ганна Цімошына

Ганна займаецца вертыкальным азеляненнем інтэр'ераў. Яна цікавіцца урбаністыкай і плануе дабраўпарадкаваць асобныя раёны горада. Магчыма, хутка «шэрыя» зоны на яе роднай Дзевятоўцы стануць зяленымі, і жыць у гэтым мікрараёне стане ўтульней.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

[irp posts="28 967″ name=" Харошы раён, але рабіць тут няма чаго". Гродзенцы абмеркавалі шэрыя зялёныя зоны Дзевятоўкі і іншых спальных раёнаў"]


Якіх яшчэ гродзенак, што робяць наш горад лепшым, варта ўзгадаць? Пра каго мы забыліся? Напішыце ў каментарыях!