Горад

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

Куды адправіцца пары закаханых у Гродне? Дзе добра правесці час, адасобіцца ад навакольнага свету, знайсці ціхае ці гучнае (у залежнасці ад настрою) месца, па магчымасці з прыгожым відам? Hrodna.life паспрабаваў падабраць восем такіх лакацый у Гродне. Прагаласуй за лепшую! Не падабаецца наша падборка? Напішы свой варыянт у каментарыях.

1. Лесвіца закаханых

Яшчэ на пачатку 20 стагоддзя на месцы лесвіцы закаханых былі толькі небяспечныя драўляныя сходы. Цывілізаваным гэта месца стала толькі ў 1934 годзе. Але сённяшні выгляд з арыгінальным мае мала агульнага. Лесвіцу не раз перабудоўвалі. Сучасны выгляд яна набыла ў 2007−2008 гадах.

Існуе некалькі павер’яў пра гэтую лесвіцу. Гэтак, кажуць, што хлопец і дзяўчына павінны спускацца ўніз, трымаючыся за рукі і лічачы прыступкі. Калі налічаць аднолькавую колькасць, то ўсё ў іх будзе добра. Другая версія абяцае «ўсё добра» той пары, у якой хлопец данясе дзяўчыну да апошняй прыступкі на руках. Некаторыя кажуць, што закаханым дастаткова проста прайсці па ёй. Ці хопіць звычайнага пацалунку.

2. Правая набярэжная

Спусціўшыся з лесвіцы, патрапляем на правую набярэжную. Таксама даволі рамантычнае месца з вялікай канцэнтрацыяй моладзі. Акрамя закаханых тут шпацыруе шмат самотных хлопцаў і дзяўчын, некаторыя прыехаўшыя на сваім аўто.

Акрамя месца для рамантычных сустрэч, набярэжная мае славу як месца здыму ці знаёмстваў.

3. Каложскі парк

Каложскі парк можна назваць сваеасаблівай Меккай для рамантыкаў: далёка ад шумных вуліц, няма атракцыёнаў, кавярняў і піўных — усё гэта робіць месца спрыяльным для рамантычных прагулак.

У парку можна проста пасядзець на адной з лавачак або адасобіцца ў яшчэ больш бязлюдным месцы ў рамантычнай атмасферы.

4. Каложа

Можна лічыць гэта часткай парку, але мы выдзелім асобна пляцоўка побач са старажытнай Каложай, адкуль выдатны від на Замкавую гару і Нёман. Што можа быць лепш?

5. «Піянеры»

Прыступкі даўняга палаца піянераў гэта месца для аматараў незвычайных месцаў са сваёй атмасферай. Ніякага лоску, побач прырода, малюнкі графіці, сам палац пабудаваны ў савецкім стылі, старая плітка… Можна нават падумаць, што гэта і не Беларусь, бо тут няма нашай хвалёнай бездакорнай чысціні. Такіх месцаў насамрэч вельмі мала.

6. Арэлі

Утульны дворык на вул. Парыжскай камуны, дзе можна не толькі пасядзець на лаўцы. У познія вячэрнія гадзіны, калі дзеткі ўжо разыйшліся па дамах, у вышым распараджэнні дзіцячая пляцоўка з арямі.

7. Замкавая гара

Яшчэ адна пляцоўка з высокай канцэнтрацыяй рамантычных месцаў.

Пляцоўка побач з Новым замкам з выдатным відам на Нёман і Стары мост

Палянка, якая, відавочна, карыстаецца папулярнасцю

8. Левы бераг

Выдатная пляцоўка па вуліцы Дарвіна. Цудоўнае месца, дзе можна сустрэць закат. Толькі не бытайце з жахлівай аглядальнай пляцоўкай побач.

Падзяліцца
Меткі: месцыфота

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024