Разумнік Гуглік, красотка-Зяба, смакоша Ёся і рагатун Лыба пад наглядам строга-вясёлай Фраў - гэта першыя бонсцікі з другой серыі цацак-прыліпал. Калекцыю бонсцікаў-2 прадставілі 12 мая ў мінскім Дрымлэндзе. Атрымаць у Еўраопце адну з 24 новых цацак можна будзе ўжо ад 15 мая за пакупку на мінімум 15 рублёў. Для калекцыянавання бонсцікаў распрацаваны спецыяльныя альбомы: тры мадэлі ў выглядзе галоўных герояў і адна — у выглядзе зоркалёта.
Па легендзе, першыя бонсцікі былі «малодшымі». У той час, пакуль яны весяліліся на нашай планеце, «старэйшыя» вучыліся ў школе. Зараз на Банітроне пачынаюцца канікулы і яны вырашылі ўслед за малымі зганяць на Зямлю. Прыглядаць за падлеткамі будзе настаўніца Фраў, завуч бансціянскай школы.
[irp posts="21 882″ name="Как выглядят новые Бонстики: «Евроопт» показал вторую коллекцию игрушек-липучек"]
У кожнага бонсціка свая спецыялізацыя і ўнікальныя таленты, каторымі яны збіраюцца падзяліцца з дзецьмі. Галоўнае, што бонсцікі пастараюцца быць карыснымі дзецям і навучаць іх вучыцца праз гульні, жарты і фокусы.
Першымі пабачылі новых бонсцікаў удзельнікі «таемнай» прэзентацыі, куды запрасілі журналістаў і дзяцей. Адкрываць заветныя пакецікі і мяняцца паўторкамі ўдзельнікі сустрэчы пачалі адразу. «У каго лішні Вар-вар? Памяняю на Глазуна!» — знаёмы сцэнар абмену, адпрацаваны на першых бонсціках, спрацаваў і зараз.
Павал Дзядкоў, што адказвае за крэатыў і іннавацыі ў кампаніі, прызнаўся, што ў час першай акцыі «сам стаяў пад магазінам са жменяй бонсцікаў, каб вымяняць патрэбныя».
[irp posts="18 739″ name="Бонстики заинтриговали белорусских детей и улетели из Беларуси"]
Андрэй Зубкоў, адзін з топ-мэнэджараў «Еўрагандлю», распавёў пра эпізод абмену, што здарыўся ў яго жыцці: «Я гуляю ў вялікі тэніс, і мой партнёр, з якім ніколі не гулялі на інтарэс, аднойчы прыйшоў і папрасіў мяне згуляць на бонсціка Коцю. Зразумела, што было нельга выйграваць, таму што гэта фактычна трэба было адабраць гэтага бонсціка ў дзіцяці майго таварыша, таму ён трыумфатарам вярнуўся дадому».
Паводле Таццяны Курбат з аддзела па сувязях з грамадскасцю «Еўрагандалю», у краіне практычна не засталося людзей, якія не ведаюць пра цацкі-прыліпалы: «Публікацыі пра бонсцікаў у сацыяльных сетках прачытала больш за 7 млн чалавек». У выніку першай акцыі Еўраопт атрымаў 110 000 новых лаяльных пакупнікоў, а беларусы ўзамен атрымалі 22 мільёны бонсцікаў.
www.youtube.com/watch?v=qskHW-XQoZA
Акрамя цацак вялікім попытам карысталіся брэндзіраваныя бонсцікамі тавары. Іх продажы падвысіліся за два месяцы акцыі ў шэсць разоў. Зараз, «па просьбах дзяцей і бацькоў», сетка пашырыла асартымент такіх тавараў. У новай акцыі іх будзе больш за 100 разнавіднасцяў - мяккія цацкі, адзенне, галаўныя ўборы, пасцельная бялізна, ручнікі, абутак, сталовыя прыналежнасці, нататнікі, ручкі, фламастэры і іншыя тавары.
Яны ўжо ёсць у продажы. Самі бонсцікі з’явяцца ў крамах 15 мая. Прадоўжыцца акцыя да 11 чэрвеня.
Для чытачоў Hrodna.life мы падрыхтавалі два падарункі - альбомы для размяшчэння калекцыі і па 15 запакаваных бонсцікаў. У панядзелак, 15 мая, мы апублікуем правілы розыгрышу: сачыце за абнаўленнямі і першымі атрымайце новых бонсцікаў!
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…