Разумнік Гуглік, красотка-Зяба, смакоша Ёся і рагатун Лыба пад наглядам строга-вясёлай Фраў – гэта першыя бонсцікі з другой серыі цацак-прыліпал. Калекцыю бонсцікаў-2 прадставілі 12 мая ў мінскім Дрымлэндзе. Атрымаць у Еўраопце адну з 24 новых цацак можна будзе ўжо ад 15 мая за пакупку на мінімум 15 рублёў. Для калекцыянавання бонсцікаў распрацаваны спецыяльныя альбомы: тры мадэлі ў выглядзе галоўных герояў і адна – у выглядзе зоркалёта.

Па легендзе, першыя бонсцікі былі “малодшымі”. У той час, пакуль яны весяліліся на нашай планеце, “старэйшыя” вучыліся ў школе. Зараз на Банітроне пачынаюцца канікулы і яны вырашылі ўслед за малымі зганяць на Зямлю. Прыглядаць за падлеткамі будзе настаўніца Фраў, завуч бансціянскай школы.
У кожнага бонсціка свая спецыялізацыя і ўнікальныя таленты, каторымі яны збіраюцца падзяліцца з дзецьмі. Галоўнае, што бонсцікі пастараюцца быць карыснымі дзецям і навучаць іх вучыцца праз гульні, жарты і фокусы.
https://youtu.be/R0RJvSlJef0
Першымі пабачылі новых бонсцікаў удзельнікі “таемнай” прэзентацыі, куды запрасілі журналістаў і дзяцей. Адкрываць заветныя пакецікі і мяняцца паўторкамі ўдзельнікі сустрэчы пачалі адразу. “У каго лішні Вар-вар? Памяняю на Глазуна!” – знаёмы сцэнар абмену, адпрацаваны на першых бонсціках, спрацаваў і зараз.

Павал Дзядкоў, што адказвае за крэатыў і іннавацыі ў кампаніі, прызнаўся, што ў час першай акцыі “сам стаяў пад магазінам са жменяй бонсцікаў, каб вымяняць патрэбныя”.
Андрэй Зубкоў, адзін з топ-мэнэджараў “Еўрагандлю”, распавёў пра эпізод абмену, што здарыўся ў яго жыцці: “Я гуляю ў вялікі тэніс, і мой партнёр, з якім ніколі не гулялі на інтарэс, аднойчы прыйшоў і папрасіў мяне згуляць на бонсціка Коцю. Зразумела, што было нельга выйграваць, таму што гэта фактычна трэба было адабраць гэтага бонсціка ў дзіцяці майго таварыша, таму ён трыумфатарам вярнуўся дадому”.

Паводле Таццяны Курбат з аддзела па сувязях з грамадскасцю “Еўрагандалю”, у краіне практычна не засталося людзей, якія не ведаюць пра цацкі-прыліпалы: “Публікацыі пра бонсцікаў у сацыяльных сетках прачытала больш за 7 млн чалавек”. У выніку першай акцыі Еўраопт атрымаў 110 000 новых лаяльных пакупнікоў, а беларусы ўзамен атрымалі 22 мільёны бонсцікаў.
https://www.youtube.com/watch?v=qskHW-XQoZA
Акрамя цацак вялікім попытам карысталіся брэндзіраваныя бонсцікамі тавары. Іх продажы падвысіліся за два месяцы акцыі ў шэсць разоў. Зараз, “па просьбах дзяцей і бацькоў”, сетка пашырыла асартымент такіх тавараў. У новай акцыі іх будзе больш за 100 разнавіднасцяў – мяккія цацкі, адзенне, галаўныя ўборы, пасцельная бялізна, ручнікі, абутак, сталовыя прыналежнасці, нататнікі, ручкі, фламастэры і іншыя тавары.

Яны ўжо ёсць у продажы. Самі бонсцікі з’явяцца ў крамах 15 мая. Прадоўжыцца акцыя да 11 чэрвеня.
Для чытачоў Hrodna.life мы падрыхтавалі два падарункі – альбомы для размяшчэння калекцыі і па 15 запакаваных бонсцікаў. У панядзелак, 15 мая, мы апублікуем правілы розыгрышу: сачыце за абнаўленнямі і першымі атрымайце новых бонсцікаў!










