Карыснае

Хутка Дзень закаханых: 10+1 ідэя падарункаў для вашай другой паловы (выкарыстоўвайце па нагодзе і без)

На парозе 14 лютага — Дзень усіх закаханых, які звыкла выклікае пытанне: што ж падарыць свайму/ёй партнёру/цы? Журналіст Hrodna.life падрыхтаваў спіс падарункаў, якія могуць парадаваць вашу другую палову не толькі пры святочнай нагодзе.

Сумесны адпачынак

Не важна, горы гэта ці звыклы загарадны дом з лазняй. Важна, што вы хочаце падарыць свайму/ёй каханаму/ай незабыўны час разам. Дадайце сюды смачную вячэру, камін і рамантычную музыку ці назіранне за зорамі. Не забудзьцеся пра важныя словы для таго, каго вы кахаеце. І цудоўны святочны вечар для дваіх гатовы.

Парныя ўпрыгожанні

Яны будуць нагадваць вам адзін пра аднаго. Такія рэчы стануць для вашых нашчадкаў сямейнай рэліквіяй, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Парныя парфумы

Шматлікія брэнды робяць парныя парфумы для мужчын і жанчын. Напэўна, вы ўжо ведаеце, якія водары любіць ваш/а партнёр/ка і вам не будзе складана выбраць тое, што яму/ёй спадабаецца. А можна купіць парфуму унісэкс і карыстацца ёй разам.

Сумесны дзень у SPA

Зрабіце Дзень закаханых днём рэлаксу і адпачынку ад штодзённасці.

Ілюстратыўнае фота з pixabay.com

Падрыхтуйце прыемны вечар дома

Калі магчымасці выехаць няма, а жаданне зрабіць яму ці ёй прыемна ёсць, ажыццявіце гэта ўласнаручна: прыбярыце памяшканне, прыгатуйце вячэру, адкаркуйце бутэльку віна, што даўно чакала выпадку, уключыце яго/яе любімую музыку ці кіно, запаліце свечы. Карацей, напоўніце ваш дом каханнем.

Ілюстратыўнае фота з pixabay.com

Падарыце рэч з душой

Напэўна, за час разам вы дастаткова добра вывучылі хобі і зацікаўленасці вашай/га каханай/га. Падарыце цікавую рэч з антыкварнай крамкі, плыту ці CD любімага выканаўцы альбо вінтажную вазу. А можа, ён/яна любіць мастацтва?

Ілюстрацыя згенеравана ШІ

Перш чым вы працягнеце чытаць гэты артыкул, калі ласка, падтрымайце рэдакцыю Hrodna.life, калі гэта бяспечна для вас. А калі ёсць магчымасць — аформіце рэгулярную падтрымку.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!


Гадзіннік

Насуперак папулярнаму меркаванню, што гадзіннікі лепей не дарыць, аргументаў зрабіць гэта больш. Па-першае, гадзіннік — рэч на ўсе часы і выпадкі, якая будзе не толькі паказваць час, а нагадваць уладальніку пра таго, хто яму іх падарыў. А па-другое, добры гадзіннік — гэта яшчэ і інвестыцыя. Іх можна зрабіць сямейнай каштоўнасцю, як і ўпрыгожанні, і перадаваць нашчадкам. Класічныя мадэлі пасуюць усім і вы дакладна не памыліцеся з выбарам. А калі вы сумняваецеся, выбірайце падобныя да тых, якія ўжо ёсць у вашага/й каханага/й.

Фотапрынтар

Выдатны варыянт, каб захоўваць на памяць важныя моманты вашага жыцця і заўсёды мець іх пад рукой (на працоўным стале).

Швэдар

Ён будзе саграваць яго/яе і нагадваць пра вашы цёплыя абдымкі. Не кажучы пра тое, што якасны класічны швэдар — рэч на ўсе часы, якая павінна быць у гардэробе ў кожнага.

Прыслухайцеся да яго/яе

Напэўна, ён ці яна выказвалі думкі пра тое, што даўно сабе жадалі набыць? Дапамажыце яму/ёй рэалізаваць мару.

+1. Увага да сябе

Нават калі ты адзін/адна, памятай, што ў цябе заўсёды ёсць ты сам. Не чакай, калі з’явіцца партнёр/ка, будзь найперш сабе тым партнёрам/кай, якога ты б хацеў/ла мець. Падары сабе штосьці ў знак любові да сябе.

Чытайце таксама: Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баялася, што буду ўсё жыццё працаваць афіцыянткай». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускницам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025