Людзі і справы

Наступствы Чарнобыля найбольш хвалююць гродзенцаў і 9 іншых высноваў з вялікага экалагічнага даследавання

Экалагічныя праблемы больш заўважаюць бедныя беларусы. Адукаваныя людзі часцей настойваюць на адміністратыўнай, а не крымінальнай адказнасці за экалагічныя парушэнні. Наколькі экалагічныя праблемы значныя для беларусаў, ацаніла «Зялёная сетка» з дапамогай Дэпартамента маркетынгавых і сацыялагічных даследаванняў кампаніі «САТИО». Прапануем 10 ключавых высноваў.

Даследаванні ладзіліся сёлета ўвесну. У іх узялі ўдзел 850 дарослых беларусаў, у тым 76 жыхароў Гродзенскай вобласці.

1. Кепскую экалагічную сітуацыю часцей заўважаюць у абласных гарадах

80% апытаных паведамілі, што заклапочаныя экалагічнай сітуацыяй у Беларусі. Заклапочанасць вышэй у жыхароў Віцебскай вобласці і абласных цэнтраў, а моладзі і мінчукам яны менш цікавыя.

Трэць беларусаў найбольш заклапочаная мясцовымі праблемамі, астатнія звяртаюць увагу ў роўнай ступені і на сусветныя.

Большасць не абмяркоўвае экалагічныя праблемы з блізкімі людзьмі ў штодзённасці. Толькі 20% беларусаў мяркуюць, што добра ведаюць экалагічнае заканадаўства.

2. Сур’ёзныя праблемы бачаць людзі з малым заробкам

Усяго каля трэці выбаркі мяркуе, што існуюць сур’ёзныя экалагічныя праблемы. Пераважна пра іх казалі жыхары рэгіёна, што найбольш пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС, а таксама людзі з нізкім узроўнем даходу.

3. Наступствы аварыі на ЧАЭС найбольш хвалююць гродзенцаў

Цікава, што менавіта пра наступствы Чарнобыльскай аварыі часцей кажуць жыхары Гродзенскай, а не Гомельскай вобласці. Таксама гэтыя праблемы часцей агучваюць людзі з вышэйшым узроўнем адукацыі.

4. Забруджванне вады выходзіць у топ

Топ-5 праблемаў для Беларусі паводле апытаных:

Забруджванне атмасферы

Наступствы аварыі на ЧАЭС

Забруджванне вадаёмаў

Забруджванне крыніцаў чыстай вады

Несанкцыянаваныя сметнікі

5. Багатыя занепакоеныя вырубкай дрэваў і сартаваннем смецця

Таксама сярод праблем пералічваюць глабальнае змяненне клімату, незаконныя выкіды прамысловых прадпрыемстваў, вырубку лясоў, будаўніцтва АЭС у Астраўцы, лясныя пажары, браканьерства, асушэнне балотаў, неразвітасць беларускага экалагічнага заканадаўства.

Для людзей з высокім узроўнем даходу важнейшыя адсутнасць сістэмы раздзельнага збору смецця і вырубка дрэваў у гарадах.

6. Вырашэнне праблем: не смеціць і зрабіць жорсткім заканадаўства

Найбольш распаўсюджаным вырашэннем экалагічных праблем апытаныя бачаць чысціню: «не смеціць у лесе, на вуліцы», раздзельна збіраць смецце. Сярод эфектыўных мераў бачаць таксама ўзмацненне жорсткасці заканадаўства (57%).

Большасць беларусаў (60%) супраць таго, каб абавязаць звычайных людзей вырашаць экалагічныя праблемы. Адказнымі за гэта яны часцей бачаць прадстаўнікоў улады. Грамадскія арганізацыі, па меркаванні большасці, не павінны адказваць за вырашэнне праблем.

7. Толькі 5% не карыстаецца пластыкавымі бутэлькамі і пакетамі

Людзі часцей ведаюць, як трэба рабіць, чым гэта робяць. Напрыклад, 15% упэўненыя, што не варта выкарыстоўваць пластыкавыя бутэлькі і пакеты, аднак на практыцы толькі 5% іх не ўжывае. Падобная сітацыя з раздзельным зборам смецця і пасадкай дрэваў.

Валанцёрскую дапамогу, працу ў грамадскіх арганізацыях, асветніцкую дзейнасць у якасці эфектыўных сродкаў часцей бачаць жанчыны.

8. Адукаваныя настойваюць на мяккім пакаранні

Людзі з высокім даходам часцей выступаюць за грамадскія акцыі і абмеркаванні, масавыя дэманстрацыі, збор подпісаў, узмацненне прававой адказнасці.

Беларусы з больш высокім узрознем адукацыі выказваюцца за адміністратыўную адказнасць, з ніжэйшым узроўнем адукацыі — настойваюць на крымінальнай адказнасці.

9. Давер да грамадскіх арганізацый вырас. Але да якіх?

Большасць беларусаў (92%) станоўча ўспрымае экалагічныя грамадскія арганізацыі або актывістаў, ім сталі болей давяраць.

Аднак назваць канкрэтныя арганізацыі здольныя не многія. Найлепш ведаюць «Ахову птушак Бацькаўшчыны» (11%) і «Беларускае таварыства аховы прыроды» (15%). Да грамадскіх арганізацый рэспандэнты адносілі таксама Міністэрства прыроды і санстанцыю.

10. Часцей ахвяравалі грошы на экалогію

Сёлета менш беларусаў прымалі ўдзел у экалагічных акцыях, чым у 2015 годзе (44%, а ў 2015 — 49%), аднак часцей ахвяравалі грошы або неабходныя рэчы. Прычыны неўдзелу: недахоп часу, адсутнасць інфармацыі пра арганізатараў, асцярога мажлівых санкцыяў за ўдзел.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025