Беларуска Ксенія Барташова ў сваім Instagram падзялілася падрабязнасцямі падарожжа ў Гродна. Дзяўчына правяла ў горадзе два дні і патраціла больш за тысячу рублёў. Выдаткі на паездку агучаны з улікам двух-трох дарослых людзей.
Кошт кватэры дзялілі на траіх. Ксенія аддала 220 руб, з іх 30 руб. сышло сайту па браніраванні ў выглядзе камісіі. На бензін з улікам траіх чалавек дзяўчына патраціла каля 135 руб. Калі дзяліць на дваіх, выйдзе 200. У пасце Ксенія дадае, што “можна было зэканоміць, паехаўшы на цягніку”.
За паходы ў кафэ, дзе пара замаўляла напоі, ежу і дэсерты, аддалі 460 руб. Паспелі пабываць у піцэрыі “Траттория Наполи”, кафэ “Небо” і двух кавярнях – “Джезва” і “Просто кофе”.
Раней наведвальнікі “Небо” скардзіліся на ўстанову – выказвалі незадаволенасць няўтульнай абстаноўкай і брудам. Але Ксеніі ў кафэ спадабалася, у сторыс дзяўчына адзначыла, што “ўстанова цудоўная з шыкоўным краявідам і смачным меню”. Заказвала беларуска карпача з тунца.
Яшчэ 28 руб. сышло на паход у Стары замак, 27 – на каруселі: кола агляду і амерыканскія горкі. Ксенія дадае, што і тут можна зэканоміць – напрыклад, не хадзіць у начныя ўстановы накшталт «Мяты», дзе за ўваход прыйшлося аддаць 40 руб. і 75 руб. за кальян, які дзяўчыне “не зайшоў”. Асабліва зэканомяць людзі, якія не п’юць.
Купляла беларуска і сувеніры: за бранзалет з агата, керамічныя кубкі, гарбату і красоўкі Ксенія сумарна аддала 337 руб.
У выніку паездка ў Гродна на дваіх абышлася ў 1210 руб. Ксенія лічыць, што ў горад “можна з’ездзіць і за 700-800” руб.
Чытайце таксама: Прыбраць турму з цэнтра, вярнуць Фару Вітаўта і запусціць трамвай: што гродзенцы хацелі б змяніць у горадзе



