Да Дня абароны дзяцей Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці апублікавала лічбы. На пачатак 2026 года ў вобласці пражывала 192,5 тыс. дзяцей, а на тысячу хлопчыкаў нараджалася 959 дзяўчынак.
Паказчык па колькасці дзяцей у вобласці зніжаеццаз кожным годам. У 2020 на Гродзеншчыне пражывала больш за 210 тыс. дзяцей, у 2022 – 208 тыс., у 2024 – 201,2 тыс.
Да 2026 года пераважная большасць – 84,4% дзяцей пражывае ў гарадах. Самыя папулярныя імёны сярод хлопчыкаў: Марк, Міхаіл і Мацвей. Сярод дзяўчынак – Ганна, Сафія і Ева.
Адукацыя: амаль паўсотні школ мастацтваў і 16 каледжаў
Усяго ў Гродзенскай вобласці 395 устаноў дашкольнай адукацыі і 321 сярэднія навучальныя ўстановы. Таксама ёсць 16 устаноў прафесійна-тэхнічнага напрамку і 26 школ, дзе атрымліваюць спецыяльную адукацыю.
Дадатковую адукацыю 15,1 тыс. дзяцей атрымліваюць у школах мастацтваў (47 па вобласці), а яшчэ 33 тыс. навучэнцаў наведваюць цэнтры (24 па вобласці).
Спорт: амаль тысяча клубаў для дзяцей
У вобласці працуе 824 клубныя фарміраванні для дзяцей — іх наведвае 8,4 тыс. чалавек. Таксама працуюць 54 навучальна-спартыўныя ўстановы.
Здароўе: 29 паліклінік і 605 педыятраў
У вобласці працуе 605 педыятраў, а на 10 тыс. дзяцей прыпадае 31 спецыяліст з гэтага профілю.
Усяго ж на Гродзеншчыне ёсць 29 дзіцячых паліклінік і арганізацый аховы здароўя, дзе дзейнічаюць дзіцячыя аддзяленні ці кабінеты.
Чытайце таксама: У Гродне будуць судзіць падлеткаў, якія падвесілі школьніка на кручок у туалеце



