Узровень вады ў Гродне ніжэйшы за адзнаку, якая неабходна для суднаходства. У бліжэйшыя дні вады будзе яшчэ менш, паведамляюць метэаролагі.

Паводле сайта па маніторынгу ўзроўню вады ў рэках AllRivers, за апошнія суткі абза Нёмана знізілася на 7 см. Цяпер узровень вады складае 68 см. Год таму сітуацыя была яшчэ горш – 63 см.

Абмяленне Нёмана — даўняя праблема. У тым ліку яна звязана са зменамі клімату – рака высыхае, таму што зімой выпадае мала снегу. Крытычна нізкі ўзровень для суднаходства спецыялісты адзначаюць апошнія некалькі гадоў.

Чытайце таксама: Мэр літоўскага горада прапанаваў правесці водны шлях па Нёмане – эколагі супраць