Гастранамічны фестываль назвалі «бітвай шаурмы» – у ім удзельнічае пяць устаноў Гродна. Кошт сэтаў фіксаваны – 15 руб., паспрабаваць стравы можна з 20 красавіка па 10 траўня. Некаторых страў хопіць на дваіх.

Kartcafe 

У кафэ на вул. Горкага, 101 прапануюць сырную шаурму і напой на выбар: малінавы малочны кактэйль або ліманад са смакам маліны і махіта.

«Бон Обжирон»

Фудтрак знаходзіцца на вул. Пестрака, 7а. Там пададуць шаурму «Берыякі» з беконам і соусам тэрыякі, а таксама квас.

«Шаурма City»

Установа працуе па двух адрасах – на Вясенняй, 1 і Ткацкай, 4. Гасцям прапануюць запечаную сырную шаурму і кока-колу.

MC Döner 

У сетцы некалькі кропак у Гродне, у тым ліку шаурмічная працуе ў ГЗК Triniti, ГЦ Old City і ў цэнтры горада – на Савецкай плошчы. У сэт уключылі «Вясковы» дурум (турэцкая мясная страва ў тонкім лавашы) і напой на выбар.

«Puzzle шаурма» 

Кафэ знаходзіцца на Ліможа, 45/2. У рамках «гастрафэсту» там можна паспрабаваць шаурму ад шэф-кухара і напой на выбар.

Чытайце таксама: Гродзенцы назвалі любімыя шаўрмічныя горада

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы