Гродзенец Марк Русецкі ўдзельнічаў у вучэбна-трэніровачных зборах па мотакросе ў Краснадарскім краі. Малады чалавек не справіўся з кіраваннем на неафіцыйнай мотатрасе – 28 сакавіка ён памёр ад атрыманых траўм, піша Autorul.by.
Гродзенцу было 17 гадоў. Ён быў пераможцам і шматразовым прызёрам першынства Беларусі па мотакросе, таксама заваёўваў чэмпіёнскі тытул і неаднаразова станавіўся прызёрам маладзёжнага першынства краіны. Апошнім часам Русецкі выступаў у расійскай камандзе.
Бацькі Марка паведамілі, што развітальная цырымонія адбудзецца ў Гродне 31 сакавіка. Прыйсці могуць усе жадаючыя, піша АвтоГродно.
Чытайце таксама: Аступіўся на лесвіцы, сарваўся з вышкі. У Гродзенскай вобласці за год пры падзенні з вышыні загінулі сем чалавек




