У Гродне 9 траўня адзначаць канцэртам, інтэрактыўнымі пляцоўкамі, кіналекторыямі, выставай ваеннай тэхнікі і тэатральнымі пастаноўкамі. Ужо вызначыліся з хэдлайнерам – ім стане беларускі выканаўца Пётр Ялфімаў, паведамляе ТРК «Гродно».

Якой будзе святочная праграма на 9 траўня?

Дзень Перамогі ў Гродне адзначаць гарадскімі гуляннямі, у праграме:

  • шэсце з партрэтамі герояў Вялікай Айчыннай вайны,
  • урачысты мітынг,
  • майстар-класы,
  • тэматычныя пляцоўкі ад устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада,
  • канцэрт з удзелам творчых калектываў з Гродна і Мінска,
  • акцыя «Праспяваем Дзень Перамогі разам!»,
  • феерверк і канцэртная праграма мінскага кавер-бэнда “Дэльтаплан”.

Хэдлайнер свята – поп-выканаўца Пётр Ялфімаў. У 2009 Ялфімаў прадставіў Беларусь на “Еўрабачанне”, заняўшы 13 месца з 18 у паўфінале.

Чытайце таксама: У 2026 годзе фестывалю LIDBEER не будзе

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы