У Гродне 2 красавіка пройдуць мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Займаецца мерапрыемствамі аддзел культуры Гродзенскага гарвыканкама. На сціплае святкаванне выдаткуюць як мінімум 12,5 тыс.

1072,5 рублёў выдаткуюць на двух вядучых на ўрачыстым сходзе і святочным канцэрце. Дзяўчаты павінны ўмець рэагаваць на нестандартныя сітуацыі і быць у сваіх сцэнічных касцюмах. 402 рублі атрымае мужчына-дыктар. У яго таксама павінен быць вопыт і тэхніка гаворкі. 250 рублёў выдаткуюць на інструментальны ансамбль – у іх павінен быць баян і акардэон.

Таксама на тры нумары шукаюць вакаліста з народнай манерай выканання і званнем «Заслужаны артыст Беларусі» або «Народны артыст Беларусі». Вакаліст павінен валодаць неабходнымі вакальнымі, музычнымі, сцэнічнымі дадзенымі, акцёрскім майстэрствам, ствараць пераканаўчыя вакальна-сцэнічныя вобразы. За ўсё гэта ён атрымае 2261 рубель.

Рэжысёр па стварэнні відэакантэнту атрымае 670 рублёў. Аператара па стварэнні і трансляцыі відэакантэнту ацанілі ў 1608 рублёў – ён зможа выкарыстоўваць ШІ.

1300 рублёў пойдзе на закупку фотазоны. Яна будзе ў дынамічных панэлях у колерах сцягоў Беларусі і Расіі. Даражэй за ўсё абыдуцца спецэфекты – 4956 рублёў.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці адзначаюць Дзень народнага адзінства. Што адбываецца, якія аб’екты адкрылі і што наогул азначае гэта дата?

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы