Установа ўзбекскай кухні адчыняецца на Цэнтральным рынку па вуліцы Паліграфістаў 20 сакавіка. Уладальнікі кафэ ўжо маюць падобную ўстанову ў цэнтры горада на вуліцы Карла Маркса.
У меню – традыцыйныя стравы ўзбекскай кухні. Плоў з ялавічынай (10 руб.), люля-кебаб (7 руб.), айран з мясам (4 руб.) і розныя віды самсы з мясной і агародніннай начыннямі (4-5 руб.). Ёсць узбекскі лаваш з тандыра (2,5 руб.), а таксама лаваш з мясам (4 руб.). У кафэ падаюць і дэсерты: пахлаву (5 руб.), чак-чак (3 руб.), мядовік (10 руб.).
Стравы можна браць на вынас. У цэнтральную частку Гродна дзейнічае бясплатная дастаўка.
Установа працуе з 8:00 раніцы да 18:00 гадзін.
У сакавіку 2026 года гараджане скардзіліся на недахоп бюджэтных устаноў у цэнтры горада. У прыватнасці гаворка ішла пра сталовыя, якія зачыняюцца, а на іх месцы з’яўляюцца рэстараны.
Па падліках Hrodna.life, усяго ў горадзе працуе каля 30 сталовых і кропак грамадскага харчавання, дзе можна бюджэтна паабедаць. Зрэшты, некаторыя з іх знаходзяцца ў адміністрацыйных будынках – патрапіць туды можна толькі па пропуску.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана



