У красавіку ў Беларусі будзе чатыры выходныя дні. У Мінпрацы патлумачылі, як перанясуць працоўныя дні ў сувязі з Радаўніцай, якая выпадае на аўторак (21 красавіка).
Беларусы будуць адпачываць з 18 (субота) па 21 (аўторак) красавіка. Адпрацоўваць давядзецца 25 красавіка (субота).
Наступныя доўгія выходныя будуць ужо ў пачатку траўня – з 1 (пятніца) па 3 (нядзеля).
Чытайце таксама: Жыхары Гродзенскай вобласці сталі есці менш бульбы, але больш мяса і садавіны





