Супрацоўнікі ўсіх рэстаранаў сеткі Mak.by будуць працаваць у абутку, вырабленым у Лідзе. Пра гэта паведамляе мясцовае тэлебачанне. Лідская абутковая фабрыка ўдзельнічае ў праекце канцэрна «Беллегпрам» па стварэнні новай карпаратыўнай формы для персаналу сеткі рэстаранаў Mak.by. Усяго ў праекце задзейнічаны шэсць беларускіх прадпрыемстваў.
«Цяпер персанал усёй сеткі рэстаранаў Mak.by будзе працаваць у абутку, зробленым у Лідзе. Выбар паў на лідскі абутак не выпадкова: гэта знак якасці, камфорту і зносаўстойлівасці, што крытычна важна для працы “на нагах”. Цяпер, за заходзячы па бургер, прыгледзьцеся да абутку супрацоўнікаў — гэта праца лідскіх майстроў», — гаворыцца ў сюжэце лідскага тэлебачання.

Усю новую ўніформу для Mak.by зрабілі ў Беларусі
Раней паведамлялася, што канцэрн «Беллегпром» сумесна з адзіным аператарам гомельскім ААТ «8 Сакавіка» рэалізаваў праект па стварэнні новай карпаратыўнай формы для персаналу сеткі рэстаранаў. Для ўніформы выкарыстоўвалі тканкі мясцовай вытворчасці, уся фурнітура і камплектуючыя таксама выраблены ў Беларусі.
Над стварэннем адзення працавалі швейныя і абутковыя прадпрыемствы краіны:
- ААТ «8 Сакавіка» (Гомель)
- ААТ «Сячка» («Лента», Магілёў)
- ААТ «Жлобінская швейная фабрыка»
- ААТ «Славянка» (Бабруйск)
- ААТ «Лідская абутковая фабрыка»
- ТАА «Фурнітур-ВУ»




