У пачатку сакавіка стала вядома аб рэканструкцыі Дома быту. Рамонт пачалі пасля правядзення грамадскіх абмеркаванняў.

Мяркуючы па апублікаваных фота, у будынку дэмантавалі вокны і дэкаратыўныя элементы з фасада.

У лютым кіраўнік Гродзенскага гарвыканкама абяцаў паказаць гараджанам канчатковы праект рэканструкцыі Дома быту, якім займаецца бізнесмен Станіслаў Сямашка. Пасля заканчэння грамадскіх абмеркаванняў праект рэканструкцыі ў адкрытым доступе не публікавалі.


У сярэдзіне лістапада 2025 года стала вядома, што былы Дом быту выкупіў гродзенскі бізнесмен Станіслаў Сямашка. Тады ж з’явілася першая візуалізацыя абноўленага будынка.

Сямашка расказаў аб планах рэканструкцыі будынка ў гістарычным цэнтры горада. Ён быў упэўнены, што праект “спадабаецца ўсім” і абяцаў, што зробіць усё “пад ключ” за восем месяцаў.

Многія гродзенцы раскрытыкавалі праект рэканструкцыі будынка ў цэнтры горада. Пад відэа з інтэрв’ю Сямашкі аб планах рэканструкцыі Дома быту разгортваліся актыўныя дыскусіі.

Першыя грамадскія абмеркаванні павінны былі прайсці з 8 лістапада па 8 снежня 2025 года. Пасля крытыкі, якую выказалі гараджане і горадабудаўнічая рада, гарвыканкам спыніў працэдуру — гэта адбылося 21 лістапада.

На 18 снежня запланавалі сход грамадзян, але напярэдадні Сямашка даслаў ліст у гарвыканкам. У выніку сход адмянілі. А пасля – аднавілі грамадскія абмеркаванні ўжо новага праекта

Чытайце таксама: “Вельмі вясёленькая” рэканструкцыя ад Сямашкі. Чаму ў Гродне гадамі не могуць вырашыць, што рабіць з Домам быту

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы