Пасля пераезду ў новае памяшканне кавярня «Чёрно-белый» у Мінску адкрыла прастору з «гродзенскім вайбам». Адкрыццё адбылося ў калабарацыі з брэндам адзення Mechta, распавялі ў сваім Instagram уладальнікі ўстановы. 

Раней кавярня «Чёрно-белый» працавала ў Мінску па іншым адрасе, але ў лістападзе 2025 уладальнікі абвясцілі аб закрыцці прасторы насупраць Нацыянальнай бібліятэкі і падрыхтоўцы да пераезду на новае месца.

Ім стала мінская творчая прастора М21. Мяркуючы па апублікаваных сторыс, дзякуючы калабарацыі з Mechta у кавярні можна купіць адзенне брэнда.

У Гродне ў уладальнікаў працуе дзве падобныя кавярні — «Крепкий черный” і “Крепкий белый», якія знаходзяцца на вуліцах Шчорса і Замкавай. У 2025 гродзенскія кавярні падхапілі трэнд ранішніх рэйваў з кавай – праводзілі вечарынкі з дыджэямі ў першай палове дня. А ў Мінску «Чёрно-белый» прыцягваў гараджан бегабранчамі – ранішнімі прабежкамі, пасля якіх удзельнікі адпраўляліся на каву.

Чытайце таксама: Гродзенцы адкрылі ў Мінску кавярню насупраць Нацыянальнай бібліятэкі

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы