Намеснік дырэктара аднаго з лідскіх прадпрыемстваў браў хабар з падрадчыка – грошы атрымліваў за хуткае падпісанне актаў. Пасля павышэння 59-гадовы мужчына запатрабаваў “аддзячыць” яму не грашыма, а каркасным басейнам. Начальніка абвінавацілі, цяпер ён знаходзіцца ў турме, паведамляе Следчы камітэт. 

Карупцыйную схему з хуткім падпісаннем дакументаў за грошы лідчанін арганізаваў у снежні 2024. Хабары атрымліваў пасля кожнай паспяхова завершанай здзелкі, сума дасягала 1,5 тыс. руб. у месяц.

Следства ўстанавіла, што лідчанін браў хабар, будучы шэраговым супрацоўнікам. Пасля яго павысілі да намесніка дырэктара – разам з гэтым выраслі і яго запыты. У лютым 2025 ён запатрабаваў каркасны басейн – па кошце ён быў вышэйшы за звычайны “ганарар”.

Следчыя пацвердзілі, што агульная сума атрыманых хабараў за 10 месяцаў перавысіла 9 тыс. руб. Намесніка начальніка абвінавацілі па артыкуле 430 ч. 1 КК (атрыманне хабару). Яму прысудзілі два гады абмежавання волі і штраф у 400 базавых велічыняў (18 тыс. руб.).

Чытайце таксама: Пенсіянеркі хацелі зэканоміць на санаторыі і аформілі фальшывыя пуцёўкі. Пакараюць іх і супрацоўнікаў 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы