На сайце занятасці апублікавалі чатыры вакансіі для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Іх шукаюць у школы і каледж. Вось што ад іх патрабуецца.
Кіраўнікі патрабуюцца ў СШ №13 Гродна, СШ №20 Гродна, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж і Гімназію №9 імя Кірычэнка Гродна.
У розных месцах ім гатовыя плаціць ад 1200 да 1500 рублёў. Абяцаюць надбаўкі, прэміі і сацыяльны пакет.
Крыху больш патрабаванняў напісана ў вакансіі ў СШ №13 Гродна. Абавязкова наяўнасць педагагічнай адукацыі, ваеннай адукацыі, перападрыхтоўка па ваенных спецыяльнасцях, праходжанне вайсковай службы ва Узброеных сілах. Можна быць без кваліфікацыйнай катэгорыі.
Пасаду ўвялі з верасня 2021 года. Кандыдатуры ўзгадняюцца з ваенкамамі. Акрамя мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці, кіраўнік павінен агітаваць паступаць на ваенныя спецыяльнасці. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні мае права весці навучальны прадмет “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” і факультатывы.
Чытайце таксама: «А польскую вы, выпадкова, не вывучаеце?» У школах Гродна вылічаюць тых, хто плануе вучобу за мяжой


