Гендырэктар “Гродна Азот” Ігар Ляшэнка сустрэўся з расійскімі студэнтамі. Студэнтаў здзівіла, што колькасць работнікаў «Гродна Азота» практычна супадае з паказчыкамі савецкага часу. Хоць за апошнія дзесяцігоддзі будаваліся і ўводзіліся ў эксплуатацыю новыя аб’екты. Вось што адказалі на прадпрыемстве.

Прадстаўнікі “Азоту” патлумачылі: у хімічнай прамысловасці колькасць персаналу вызначае “не ход часу, а тэхналогіі”. Калі тэхналагічная сістэма застаецца стабільнай, то і штат будзе вагацца толькі ў межах 5-10%. Нязменная колькасць работнікаў не мае прамой карэляцыі з аб’ёмамі вытворчасці.

Аднак выглядае, што штат на прадпрыемстве не супраць павялічыць: адкрыты 705 вакансій. Патрабуюцца як слесары і фрэзероўшчыкі, так і інжынеры і начальнікі цэхаў. Вядучы інжынер-тэхнолаг можа атрымліваць 5439 рублёў ($1905). А начальнік сектара – да 6084 рублёў ($2131). Вакансіі абнавілі 17 лютага.

Чытайце таксама: На “Гродна Азот” год не могуць закрыць некаторыя вакансіі