На «Гродна Азот» адкрыты 244 вакансій. Гэта лічба без уліку 92 вакансій пад будаўніцтва новага азотнага комплексу. Таксама 111 вакансій ёсць у філіяле «Завод Хімвалакно», паведамляе карпаратыўнае выданне «Гродзенскі хімік».

Вялікая колькасць вакансій на «Хімвалакно» звязана з уводам у штатны расклад цэхаў 73 рабочых прафесій у сакавіку 2021 года. Таксама вакансіі з’яўляліся пасля звальнення работнікаў: хтосьці сыходзіў на пенсію, хтосьці звальняўся па пагадненні бакоў.

Частку работнікаў можна вывучыць толькі ў сябе

Найбольш запатрабаваныя прафесіі на пляцоўцы «азоту» — апаратчыкі і сумежныя з імі прафесіі, слесары па КВПіА (кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыцы), электраманцёры. Частка вакансій — «супер-апаратчыкі», або «ўніверсалы» з 7−8 разрадам. Іх можна атрымаць, толькі навучыўшы наяўных супрацоўнікаў.

Пры гэтым з пачатку бягучага года на «Азот» прынялі 227 новых работнікаў, на «Хімвалакно» — 132 работніка, паведамляе «Гродзенскі хімік».

Работнікаў няма, але яны паедуць на ўборачную

Пра недахоп 80 рабочых з ліку падрадчыкаў, якія выконваюць рамонт, паведаміў начальнік упраўлення будаўніцтва Сяргей Леанец. Пры гэтым трэба тэрмінова паскорыць рамонт кацельнага цэха ў «Хімвалакно».

Адначасова генеральны дырэктар па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук вырашыў накіраваць у падшэфныя калгасы работнікаў завода для дапамогі ва ўборачнай кампаніі.

Зарплата «азотаўца»

Сярэдні заробак за студзень-чэрвень склаў 1 983 рублі, у ліпені чакаецца на ўзроўні 2243 рублёў з улікам квартальнай прэміі па энергазберажэнні.

Тэмп росту рэальнай сярэднямесячнай зарплаты за студзень-ліпень — 127,5%. Яе разлічылі з улікам інфляцыі, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Дзмітрый Гарошка.

Што яшчэ можна даведацца з публікацыі?

  • Прыпыначны рамонт у цэхах аміяк-4 і карбамід-4 падоўжылі на шэсць дзён. Умовай стала кампенсацыя недавыпушчанай прадукцыі.
  • Белхімпрафсаюз даслаў ліст з просьбай ліквідаваць парушэнні ў галіне аховы працы. Парушэнні тычыліся тэмпературнага рэжыму на працоўным месцы. Рэкамендацыі прынялі да ведама, заганы ліквідуюць згодна з планам.
  • Работнікі просяць павялічыць абедзенны перапынак з 30 хвілін да 45−60 хвілін.
  • Таксама яны просяць перагледзець графік грамадскага транспарту і працы дзіцячых садкоў.

Што адбывалася ў мінулым годзе на «Гродна Азот»:

Пішу пра людзей з інваліднасцю, актывістаў, палітыкаў і дабрачыннасць.