У Гродне 7 сакавіка пройдзе легкаатлетычнае мерапрыемства «Забег прыгажосці», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Яно адбудзецца ў лесапарку Пышкі.
Удзельніцам трэба будзе прабегчы дыстанцыю 2,5 кіламетра ў спартыўным абутку і ў сукенках або спадніцах.
Першы такі забег упершыню прайшоў у нашым горадзе ў мінулым годзе. Тады на старт выйшлі каля 300 чалавек.
Арганізатары — аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама — вырашылі праводзіць забег штогод, паведамляе Тэлерадыёкампанія «Гродна».
Старт запланаваны на 11:00. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Кожнай бягусе абяцаюць падарыць кветкі. У мінулым годзе першым 80 удзельніцам, якія фінішавалі, уручалі медалі.



