Двухпавярховы дом на Савецкай, 1 прапануюць здаць у доўгатэрміновую арэнду пад кафэ. Памяшканне гатовы здаваць у тым ліку папавярхова. Аб’яву размясцілі на пляцоўцы «Куфар».
Прадавец прапануе арандатарам размясціць на першым паверсе летнюю тэрасу, шоў-рум, кафэ або офісы. Другі паверх можна прыстасаваць пад міні-гатэль ці рэстаран.


У 2025 годзе дому зрабілі капітальны рамонт: адрэстаўравалі фасад, замянілі вокны і дубовыя дзверы. Працы вялі сумесна з рэстаўратарам – гістарычныя дэталі захавалі. Сам дом знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада. Побач – Фарны касцёл і Савецкая плошча. За месячную арэнду дома просяць 18 тыс. руб.


Дом на Савецкай, 1 пабудавалі ў 16 стагоддзі. Па інфармацыі сайта «Знай свой край», у доме знаходзілася карчма. Праз два стагоддзі дом перабудавалі пад Палац Сангушак. Пасля будынак набыў Антоній Тызенгаўз.
Дом здавалі пад арэнду кватэр і крам, прадавалі бакалею, абутак і канцылярыю. Пасля вайны тут працавала сталовая і цырульня.
Чытайце таксама: «Новы ўваход – сучаснае рашэнне». Хто дазволіў капаць і прабіваць сцяну ў старадаўнім сутарэнні на Савецкай?




