Начальніца адной з раённых грамадскіх арганізацый не ездзіла ў камандзіроўкі, але падавала фіктыўныя дакументы на пакрыццё выдаткаў. Злоўжыванне выявіў Камітэт дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці і міліцыя, піша Telegram-канал КДК.
Кіраўніца падрабляла дакументы для бухгалтэрыі некалькі гадоў. Акрамя таго, начальніца пералічвала сабе дадатковыя сумы звыш устаноўленага заробку.
У агульнай суме беларуска незаконным шляхам атрымала 18 тыс. руб. Цяпер супраць яе распачалі крымінальную справу.
Чытайце таксама: У «Гроднаэнерга» прызначылі новага гендырэктара. Папярэдні быў затрыманы



