Загадчык мэблевай крамы ў Лідзе афармляў фіктыўныя растэрміноўкі, а ў касу ўносіў невялікую суму ад выніковага кошту прадукцыі. Таксама 48-гадовы кіраўнік падрабляў дакументы – падобнымі махінацыямі мужчына займаўся са студзеня 2023 года.

У выніку ў аддзяленне міліцыі Ліды падалі заяву аб буйной нястачы ў адной з крам. Аператыўнікі ўстанавілі, што за тры гады загадчык прысвоіў сабе больш за 165 тыс. руб.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі – яму пагражае да 12 гадоў турмы.

Чытайце таксама: Гродзенец пазычыў $32 тыс., але потым перадумаў вяртаць грошы