39-гадовы Андрэй Крышаловіч жыў у Гродне, але прыязджаў у Мінск, каб паўдзельнічаць у пікетах у падтрымку Лукашэнкі. Па інфармацыі «Нашай Нівы», мужчына памёр, патануўшы ў аквапарку.

Крышаловіч актыўна вёў Instagram. У апісанні профілю ён паставіў чырвона-зялёныя сэрцы і напісаў: “Лукашэнка – мой прэзідэнт”. У асноўным Крышаловіч публікаваў фота з прагулак па Мінску і Гродне. Віншаваў падпісчыкаў са святамі і, мяркуючы па стужцы, любіў плаваць.

У TikTok ён публікаваў ролікі з пікетаў у падтрымку Лукашэнкі побач з гандлёвым цэнтрам “Спектр” з хэштэгам #любимуюнеотдадим.

Памёр удзельнік пікетаў у падтрымку Лукашэнкі — ён родам з Гродна
Крышаловіч на пікеце. Крыніца: Instagram-акаўнт гродзенца

У сацсетках мужчына называўся фатографам і рэжысёрам. Але, паводле інфармацыі Belpol, працаваў кладаўшчыком у «Conte». 

Памёр удзельнік пікетаў у падтрымку Лукашэнкі — ён родам з Гродна
Крышаловіч віншуе Лукашэнку з днём нараджэння. Крыніца: Instagram-акаўнт гродзенца

Крышаловіч памёр у пачатку студзеня. Афіцыйная прычына смерці пакуль невядомая.

Чытайце таксама: На вайне ва Украіне памёр гродзенец. Ён ваяваў за Расію