Аўтар ідэі Ян Гулевіч прапануе выкарыстоўваць для пошукаў смарт-бірульку з QR-кодам. Пасля яго сканавання карыстальніка перанакіруюць на старонку з дадзенымі аб жывёле і кантактамі ўладальніка. Можна будзе альбо звязацца з гаспадаром, альбо адправіць аўтаматычную геалакацыю па СМС. Пакуль сістэму тэсціруюць у Мінску, пасля яе хочуць распаўсюдзіць і ў іншых рэгіёнах, піша «Минск—Новости». 

Смарт-бірулька каштуе 25 рублёў

Ідэя смарт-бірулькі належыць Яну Гулевічу. Ён кажа, што прыдумаў лічбавы зьвязак ключоў з QR-кодам, каб скараціць час пошукаў і «захаваць нервовыя клеткі гаспадару і гадаванцу».

У Беларусі запусцілі сэрвіс для згубленых гадаванцаў — жывёл будуць шукаць з дапамогай смарт-бірулькі
Смарт-бірулька, якую распрацаваў Ян Гулевіч. Фота: “Минск-новости”

Каб тэлефон счытаў QR-код, адлегласць павінна складаць не менш за метр. Саму бірульку зрабілі з палімернага пластыка, а ў якасці пакрыцця выкарыстоўвалі эпаксідную смалу. Усё для таго, каб код не сціраўся і не драпаўся. Таксама яму не патрэбна падзарадка.

Кошт смарт-бірулькі – 25 руб., у гэтую суму распрацоўшчык заклаў выраб і тэхнічнае абслугоўванне: працу сервераў, абарону дадзеных і камісіі з плацяжоў.

Распрацоўнік хоча стварыць адзіную платформу для гаспадароў і валанцёраў

Сэрвіс Picard ужо тэсціруюць у Мінску, пасля плануюць запускаць яго і ў іншых рэгіёнах краіны.

— У нейкай ступені гэта і платформа для камунікацыі, як Instagram, толькі для ўладальнікаў хатніх жывёлін. Той самы ідэнтыфікацыйны профіль можа быць блогам умоўнага лабрадора, аўчаркі ці сіямскай коткі. Уладальнікі могуць публікаваць фота, дзяліцца імі з іншымі ўдзельнікамі, — кажа Гулевіч. 

Цяпер Гулевіч хоча пачаць супрацоўніцтва з валанцёрамі, каб у перспектыве аб’яднаць усё ў адзіную платформу для хатніх жывёлін.

— Каб інфармацыя з хатніх чатаў, валанцёрскіх каналаў і блогаў сцякалася ў адзіны пункт. Умоўна кажучы, згубіўся сабака, і ўсім прама або ўскосна зацікаўленым аднамомантна прыходзіць рассылка або кліч аб дапамозе. 

Чытайце таксама: У Гродне жыхары дома ўсталявалі сметніцы для экскрыментаў сабак. Суседзі выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні